Старонка:Географія Беларусі.pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

усіх успомненых крыніцаў - серныя і зялезныя. У Наваградчыне, ля в. Ясянца (над р. Сэрвачам) ёсьць некалькі крыніцаў, якія знах одзяцца і лясістым крэйдавым узгорку "Сьвяціцы" на 15 сажанёў вышэй роўня вады ў суседняй рацэ. Вада ў гэтых крыніцах вых одзіць булькаючы пад моцным напорам. З яе асядае вакола крыніцаў крэйдавы пыл.

Цэлы рад мяйсцовасьцяй у Беларусі, дзякуючы сваей цудоўнай прыродзе і здароваму клімату, напрашуецца на тое, каб там зрабіць нейкія кліматычныя станцыі. З гэтага боку была выкарыстан а толькі мяйсцовасьць Пагулянка, каля Дзьвінску, на беразе Дзьвіны, сярод прыгожых хваёвых бароў. Пабудаваны тут мураныя вадзяныя і кумысовыя лячэбніцы, дзе хвэрыя мелі ўсякія выгодыі камфорт. Сюда прыяжджала перад вайною шмат хворых на лячэньне, асабліва з суседняга Дзьвінску.

§ 38. РАМЯСЛО.

Хатнія рамёслы ў Беларусі ня маюць шырокага разьвіцьця. У даўнейшыя часы, хатнія рамёслы мелі вельмі важнае значэньне. Асабліва іх, падтрымлівалі багатыя двары, якія ўсё патрэбнае да раскошнага, другі раз, жыцьця выраблялі па мейсцу рукамі падданых — рамясьнікоў. Як зьбяднелі двары — сталі нішчыцца і хатнія рамёслы. Асабліва ж ім пашкодзіла канкурэнцыя танных хвабрычных вырабаў — тандэты. Цяпер хатнія вырабы найбольш пашыраны ў глухіх закутках, куды яшчэ не дайшлі моцныя уплывы грашавое гаспадаркі.

Спаміж хатніх рамёслаў найбольш пашырана і разьвіта ткацтва. Даўней Беларусь славілася сваім ткацтвам. I да гэтых часоў у музэях пераховуюцца залататканыя слуцкія паясы, вядомыя тады са свайго хараства па ўсім сьвеце. Ткалі ў нас і дываны, на якіх вытыкаліся цэлыя малюнкі ды абразы, дый іншыя дарагія й прыгожыя тканіны.

Цяперака ў той самай Случчыне вырабляюць толькі тыя тканіны, якія патрэбны для штодзеннага ўжытку сялян.

Ткацтва пашырана ўва ўсёй Беларусі; толькі хіба у ўсходняй Смаленшчыне яно мала дзе ёсьць. У рэшце Бэларусі сялянства адзяецца ў вопратку дамовага вырабу. Праўда, верхняя вопратка, асабліва сьвяточная і ў маладзежы, бывае крамная. Гэта асабліва значна ў заходняй Беларусі і каля гарадоў. У ўсходняй-жа і паўднёвай ад Слуцку да Смаленску пануе ўсюдык і верхняя вопратка свае работы.

У большай часьці вясковай Беларусі ткуць усе кабеты. Ткуць яны — паясы, палатно, ручнікі, сурвэты, гунькі, коўдры, дызаны, сукно, корт і інш. Усе гэтыя тканіны маюць чыста беларускі рысунак, які перадаецца ад матак дачкам (рыс. 80, 81 і 82.) Цяперашняе ткацтва на Беларусі абслужуе найбольш сялянства. Аднак у апошнія часы, за прыкладам іншых старонак, сталі заводзіцца і ў нас ткацкія школы. Піонэркай у гэтай справе была пані Моль, якая залажыла школу ў Рэжыцы. Дзякуючы працы гэтай школы стала ізноў разьвівацца ў нас артыстычнае ткацтва. Пазакладаліся варштаты ў шмат якіх дварох у Наддзьвіньні і Вілейшчыне. На жаль толькі Рэжыцкая школа мала займалася беларускімі матывамі ўрысунках тканін. Рысункі браліся найбольш польскія з-пад Кракава. А як заводзілі школу маскоўцы — дык яны заводзілі