Старонка:Географія Беларусі.pdf/157

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 83. Ганчар.

Рыс. 82. Дэсані (рысункі) сучасных беларускіх паясов:

1) "тры елачкі", 2) "крывыя крыжыкі", 3) "крывулькі", 4) "два капыцікі", 5) "сыркі", 6) "капыцікі". 7) "ланцужок", 8) "грабелькі".

Другім досіць важным вясковым рамяслом ёсць ганчарства і наогул вырабы з гліны (рыс. 83). Часамі цэлая ваколіца, дзе знайшлася добрая гліна, бярэцца за ганчарства і закідае гаспадарку. Гэтак ля м. Гарадзішча (Наваградзк. павету) цэлы рад вёсак робіць глінянае судзьдзё, найбольш простае, а так сама і паліванае. Цэнтр гэтага рамясла - в. Ясянец. "Веска ляжыць у прыгожай мяйсцовасьці, піша адзін падарожны. Па абодвых бакох р. Сэрвача высяцца вялізарныя ўзгоркі, паабрастаўшыя лесам. Хаткі вёскі ў іншых мейсцах быццам пазрасталіся з гэтымі ўзгорачкамі. Перад вачамі - прыятны від. Каля паўтара дзесятка ганчарных печаў, пабудаваных на гародах, паўрастала ў гэтыя вялізарныя ўзгоркі. Дух зямлі адступае перад духам прамысловасці.

Відаць што жыхары моцна парвалі з земляробствам: гумны невялікія, хлявы - таксама. Над печамі паробляны йзрубы, пакрытыя гонтамі ці дахоўкаю". Найбольш вядомы ганчары з Крэва (Ашмян. пав.), Ракава (Менск. пав.), Дзісны, Чашнікаў (Лепельск. пав.), Чарняўкі (Барыс. пав.), Горадна (Пінск. пав.) і г. д. У Івенцы (Менск. пав.) вырабляюць добрыя кахлі (для печак). У Горадзеншчыне вырабляюць дахоўку. Ў Лепельскім пав. шмат людзей займаецца вырабам цэглы.

Дзякуючы багацьцю лесам у Беларусі досіць пашыраныя і разьвітыя хатнія рэмёслы дзераўляных вырабаў. Стальмахоў (што робяць калёсы) найбольш у Ігуменскім, Лідзкім, Чавускім, Аршанскім паветах і ў Смаленшчыне. Можна гэтых майстроў спаткаць блізка у кожным мястэчку. Яшчэ больш пашырана рамясло бандарскае. У Смаленшчыне (Красенскі павет) робяць шмат лыжак і точанае дзераўлянае пасуды.