Старонка:Географія Беларусі.pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

У Глуску і Любані (Бабруйск. пав). і ў Старобіне (Слуцк. пав). і ў Магілеўшчыне робяць драўляныя мэблі, — шафы, сталы, ложкі і інш., а так сама пасудзьдзё (рыс. 84, 85). Сталяроў, наагул кажучы, ёсьць досіць многа і яны, ня маючы працы, часта займяюцца цесьлярскай работай.

У Ракаве (Менск. пав). робяць драўляныя малатарні і арфы, якія вельмі падабаюцца гаспадаром дзеля прастаты устройства і лёгкасьці рамонту.

У Чавусскім і Клімавіцкім паветах шмат рамясьнікоў займаюцца вырабам рэшатаў і бёрдаў. Для гэтых мэтаў там жа, а так сама і ў іншых мяйсцовасьцях, дзяруць ліповую кару на лыкі. Шмат дзе плятуць на продаж кошыкі з лазы (рыс. 86). А ў Лахві (Мозыр. пав). плятуць кошыкі з ракітавага караня.

З іншых хатніх рамёслаў трэба ўспомніць аб шавецтве і кравецтве, пашыраных больш-менш усюдых, аб гарбарстве, глаўным чынам аб вырабцы кажухоў і аб прыгатаваньню жорнаў, якое асабліва пошырана ў Аршанскім і Сеннінскім пав. Урэшце ў Гомельскім і Чавусскім паветах пашырана валеньне шапак і вайлакоў. Асабліва гэтае рамясло разьвіта ў мяст. Дрыбіне (Чавусск. пав).

Меставыя рамеснікі. У нашых мястох і мястэчках значная частка жыхараў займаецца рамёсламі. Сярод местачковых рамясьнікоў найбольш шаўцоў, краўцоў, муляроў, кавалёў, сталяроў і інш. Местачковыя рамясьнікі працуюць на ўсе акалічныя вёскі

Рыс. 84. Бажнiца (рама для вобразу) свае работы.

й двары, і робяць тавар на заказ.

У мястох апроч гэтых рамясьнікоў зьяўляецца шмат новых прафэсый, вызваных патрэбамі мескіх жыхараў. Апроч таго зьяўляецца шмат рамясьнікоў, якія ўжо працуюць не на заказ, але для магазынаў і крамаў. Іхныя вырабы называюцца звычайна тандэтнымі; яны бываюць звычайна ня вельмі трывалыя, за тое вельмі танныя і дзеля гэтага маюць самы шырокі збыт. Такога роду рамёслы найбольш разьвіты ў вялікіх мястох.