Старонка:Географія Беларусі.pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

тым часам як Расейская толькі Польшча вырабляла на 800 міліёнаў, а ў Маскоўшчыне толькі прамысловасць Падмаскоўскага району давала тавараў больш чым на міліярд рублёў. У найбольш-жа разьвітай з прамысловага боку краіне — Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі тавараў вырабляецца на 30 міліардаў рублёў.

Такое палажэньне Беларусі тлумачыцца шмат якімі прычынамі. На Беларусі няма каменнага вугаля, ані зялеза. Істнуючыя хвабрыкі мусяць прывозіць сабе гэтыя два важнейшыя сырыя прадукты са стараны — з Польшчы, альбо з Данецкіх капальняў (на Украіне). Другая прычына — гэта палітыка расейскага ўраду, якая рознымі спосабамі памагала прамысловасьці ў Маскоўшчыне коштам іншых краёў даўнейшай Расеі. Дзякуючы гэтаму шырока разьвілася прамысловасьць каля Масквы і Петраграду. З другога боку ў Польшчы, багатай каменным вугалём і блізкой да Нямеччыны, нямецкі найбольш капітал стварыў другі моцны цэнтр прамысловасьці ў Лодзі і Варшаве. На Беларусь- жа ня трапілі ні нямецкія капіталы, ні падмогі ўраду, а сваймі сіламі Беларусь змагла стварыць толькі тую прамысловасьць, якую цяпер мае.

Але беларуская прамысловасьць шыбка расьце. Напрыклад у Магілеўшчыне за 10 апошніх гадоў лік работнікаў павялічыўся на ⅓, а выраб тавараў падвоіўся. Трэба спадзявацца, што счасам, калі Беларусь стане на свае ногі і спрабуе выкарастаць усе свае прыродныя багацьці, прамысловасьць нашая дойдзе ня меншай ступені, як і ў іншых эўрапейскіх народаў.

__________

У Беларусі, старане найбольш земляробскай, да таго яшчэ багатай лесам, найшырэй павінны былі-б разьвіцца тыя віды прамысловасьці, якія перарабляюць прадукты гаспадаркі і дрэва. Аднак і гэтыя віды прамысловасьці ня лішне ў нас разьвіты. Толькі бравароў у нас досіць многа.

Бравары гоняць спірт найбольш з бульбы. Бульба, як мы ведаем, любіць лёгкую зямлю. Вось дзеля чаго ў пескавым Палесьсі, — Прыпяцкім, Дняпроўскім і Бярэзінскім, — па дварох садзяць вельмі многа бульбы і амаль ня ў кожным двары ёсьць бровар. Бравары аднак не абыходзяцца сваёю толькі дворнаю бульбаю, а яшчэ скупляюць бульбу ад дробных гаспадароў з усёй ваколіцы. У глухім Палесьсі, дзе гаспадару, каб прадаць што, трэба цягціся за дзесяткі вёрст па дрэннай дарозе, аказуецца такім чынам вельмі выгадна для дробных гаспадароў садзіць бульбы як найбольш і прадаваць яе ў бравары.

Усяго ў беларускіх браварох выкуруецца каля 15-ці міліёнаў вёдраў гарэлкі. З гэтага ліку на Беларусі зужываецца каля 6 міліёнаў вёдр., рэшта-ж вывозіцца ў Расею. Трэба сказаць, што Беларусь была амаль ня самым цьвярозым краем ува ўсёй даўнейшай Расеі, асабліва заходняя Беларусь. Толькі ў Смаленшчыне ужываецца гарэлкі толькі-ж, як і ў Маскоўшчыне.

У Горадзеншчыне і ў Віцебшчыне выганяюць шмат піва, дзеля чаго там сеюць больш ячменю. На ўсходзе Беларусі, дзе шмат сеюць лёну і канапель часта спатыкаюцца маслабойныя заводы алеярні (Смаленск, Гомель). Апроч таго ў розных мяйсцох спатыкаюцца крухмальныя і дражджавыя заводы. Апошнія істнуюць найбольш пры браварох.

Па ўсёй Беларусі параскіданы сыраварні, найбольш пры пактах у вялiкix