Старонка:Географія Беларусі.pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

дварох. Асабліва многа сыраварняў у Смаленшчыне.

Апошнімі часамі адкрываецца ўсё больш паравых млыноў, якія патроху выціскаюць звычайныя вясковыя вадзяныя млыны і ветракі.

Цукраварняў цяпер блізка што[1] на Беларусі блізка што10 няма, затое ёсьць хвабрыкі цукеркаў, шакаладу і іншых прысмакаў; найбольшая з гэтых хвабрык — у Вільні.

У лясістых мясьцінах Беларусі досіць густа разсеяны невялікія заводы па пераробцы дрэва і іншых лясных прадуктаў — пільні, смалярні і інш. Даўней з Беларусі вывозіўся толькі непілаваны лес. Дзякуючы гэтаму паадкрывалася шмат пільняў у Кіеве, Кацярынаславе, Рызе і г. д. Тады і нашыя лясныя гандляры сталі рабіць пільні і цяпер ужо значная частка лясных матар'ялаў з Беларусі ідзець пілаванаю. Заводаў гэтых яшчэ аднак мала і на гэтым наш край шмат траціць.

Дагэтуль яшчэ шмат дрэва з Беларусі прадаецца за рубяжом на паперныя хвабрыкі і з яго вырабляецца папера, тым часам у нас паперпяў пакуль што толькі каля дзесятку. Важнейшыя паперні знаходзяцца ў Дабрушу (Гомельскага павету), Чашніках (Лепельскага павету) і ў Нова-Вялейцы (Віленскага павету). Дабрушская хвабрыка вырабляе найбольш паперы і прытым лепшых сартоў. Па свайму ўстройству і па вялічыні займае яна пачэснае мейсца паміж паперняў усяе Эўропы. Паперу на ёй робяць лепшыя сарты — з анучаў, горшыя — з дрэва і саломы, якія перарабляюцца ўперад на асобых заводах. Хвабрыка апрыч пары працуе яшчэ і вадой. Для гэтага выкарастана аграмадная сіла р. Іпуці. На Дабрушскай хвабрыцы працуе каля 1500 работнікаў.

Найбольш дрэва ідзе на тыя хвабрыкі, дзе вырабляюцца горшыя сарты паперы (на вокладкі, абіцьцё) і бібула. Такіх хвабрык найбольш у Віцебшчыне.

Выраб сярнічак на Беларусі досіць разьвіты. Беларускімі сярнічкамі карысталася амаль не палавіна даўнейшай Расеі. Найбольш пашырана гэтая прамысловасць у Чарнігаўшчыне (Сафіеўка, Злынка, Навазыбкаў і інш.), Меншчыне і ў Віцебшчыне. Найбольшыя хвабрыкі сярнічак у Пінску, Барысаве, Гомлю і інш. Прамысловасць гэтая вельмі хутка расьце. З кожным годам адкрываюцца ўсе новыя і новыя хвабрыкі.

Ткацкiя хвабрыкi гуртуюцца каля некалькiх цэнтраў: Бе ластоку, Клiнцоў (Суражскага пав.) i Ярцава (Духаўшчынскага пав.). Найшырэй разьвiта гэтая прамысловасьць у Беластоку i каля яго. Тамака працуюць хвабрыкi, што прадуць воўну i вырабляюць сукно, корт i драп. Хвабрыкi гэтыя былi пазакладаны немцамі кaля 1800 г, калi яны тамака гаспадарылi пасьля III падзелу Польшчы. Хаця па Тыльзiцкай згодзе Беласточчына i адыйшла Расеі, аднак прамысловасьць разьвiвалася далей дзякуючы блізкасці мяжы i чужа-земным капiталам. Беластоцкiя хвабрыкi вырабляюць найбольш танныя сарты сукна й драпу, а так сама корт. Шмат гэтых матар'я лаў iдзець на тандэтную вопратку.

Ткацтва разьвілося ня толькі ў самым Беластоку, але і ўва ўсіх яго ваколіцах. Па дробных мястэчках пад Беластокам пабудаваліся вялікія хвабрыкі з сотнямі работнікаў, а так сама шмат ёсьць і дробных рамясьнікоў-ткачоў, якія маюць у хаце варштаты. З гэтых мястэчак важнейшыя — Заблудаў, Харошча,

  1. Ёсьць некалькi цукраварнйў на самай паўднёвая мяжы Беларусi, ў Чарнiгаўшчыне.