Старонка:Географія Беларусі.pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

гарбарнямі

Есьць на Беларусі мылаварні і заводы сьвечак. Найбольш іх у Меншчыне.

Хвабрыкі мінэральных вырабаў. Пры большых мястох, якія з пашырэньнем сеткі чыгунак, з разьвіцьцём прамысловасьці і гандлю сталі моцна будавацца, павырастала шмат цагельняў. Шмат іх ёсьць пад Вільняю, Менскам, Смаленскам і інш. Гэтак сама каля мястоў, альбо чыгунак на лепшых глінах пабудаваліся кахельныя заводы. Найбольш іх (каля 15) ёсьць у м. Капысі (Гарэцкага пав.)

У лясістых пескавых мясцовасьцях досіць часта сустракаюцца гуты — хвабрыкі шкла. Прамысловасьць гэтая моцна разьвіваецца, бо для гэтага ў Беларусі ёсьць усе патрэбныя ўмовы. Найбольшыя гуты ў Талочыне (Аршанскі пав.), у Рослаўскім павеце, у Залесьсі (Вялейскага пав.). Даўней славiлася прыгожасьцю судзьдзя, якое вырабляла, Урэцкая шкляная гута (Бабр. пав.).

Мэталёвая прамысловасць ў нашым краю разьвіта вельмі слаба. Даўней у вас, асабліва у Віленшчыне, было некалькі зялезных заводаў, дзе з балотнае руды выплаўляўся чыгун. Цяпер гэтыя заводы пазакрываліся і ўся мэталёвая прамысловасьць працуе з прывазным матар‘ялам. Найбольш важным ёсьць тут выраб гаспадарскіх машын і прыладаў. Гэтыя вырабы разьвіты каля Вільні і ў Віцебшчыне. Пад Вільняю ёсьць хвабрыка. косаў (у Н-Вялейцы), а ў Віцебшчыне вырабляюць плугі.

Іншыя мэталёвыя хвабрыкі сустракаюцца прыпадкова ў розных

Рыс. 87. Чыгункавыя майстроўнi.

мясцох. Гэтак пад Воршаю ёсьць вялікая хвабрыка цьвякоў, у Гомелі, Менску і інш. — чыгуналiтныя х вабрыкi.

Вельмі важнае значэньне ў Беларусі маюць усякага роду чыгункавыя майстроўні. Хаця яны па большай часьці толькі папраўляюць папсаваныя часьці ў паравозах, вагонах і інш., але займаюць значны лік