Старонка:Географія Беларусі.pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

работнікаў. Такія майстроўні ляжаць у большых чыгункавых вузлох — Менску, Гомелі і інш.

Хвабрычна-заводзкая прамысловасьць можа зьмяняцца вельмі моцна і ў кароткім часе ў залежнасьці ад усякіх прычынаў. Той агляд прамысловасьці, які тут даны, адносіцца да часу перад вайною. Вайна 1914 г. зрабіла вялікія ўплывы на нашую прамысловасьць. Некаторыя прамысловыя цэнтры, напр. Смаргонь, навет зусім развалены. Пасьля вайны, калі ўсё прыдзе да нармальнага стану, ведама, нашая прамысловасьць будзе йначай выглядаць, чымся ўпярод. Але аб гэтым трудна ўгадаваць.

§ 40. АДХОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ і ЭМІГРАЦЫЯ

З прычыны малога разьвіцьця прамысловасьці ў Беларусі, малазямельнасьці, нізкое ўраджайнасьці зямлі і няўменьня на ёй гаспадарыць значная частка насяленьня Беларусі змушана шукаць заробкаў на старане, а часамі і зусім выяжджаць з роднага краю ў чужыну.

За апошнія гады вельмі многа стала выяжджаць на заробкі у Паўночную Амэрыку, асабліва з Заходняе Беларусі: з Горадзеншчыны, Віленшчыны. Ўперад ехала з Беларусі ў Амэрыку асабліва шмат жыдоў, якім цяжка ў нас жылося пры старых парадках. За жыдамі ўсьлед паехалі і сяляне - беларусы звычайна лепшыя, здаравейшыя работнікі, адважнейшыя людзі. Іх цягнула туды высокая, раўнуючы да звычайнае ў нас, плата за працу, жаданьне паправіць за заробленыя грошы гаспадарку, прыкупіць зямлі. "Апынуўшыся на амэрыканскай тэррыторыі", піша беларускі дзеяч з Амэрыкі п. Бубешка, "бяз веданьня англійскае мовы, найчасьцей у вялікіх местах - з звычаямі вясковага жыцьця, часамі саўсім няпісьменныя, натуральна павінны былі сяліцца паміж сваіх (беларускіх) жыдоў. А таму, што жыды жывуць найчасьцей у вялікіх местах, як Нью-Йорк і Чыкаго, і нашыя беларусы туляцца там паміж іх; шмат хто навучыўся навет жыдоўскае мовы і зжываюцца наагул досіць дружна. Апрача Нью-Йорку, ў якім жыве больш як 15 тыс. беларусаў, што працуюць найчасьцей у кравецкай прамысловасьці, шмат жыве ў Чыкаго, працуючы ў ведамых Чыкагскіх рэзьнях, значны лік працуе на сталелітных заводах Пітсбургу, у Дэтроіце на самаходных хвабрыках і іншых заводах. Вельмі шмат пасялілася ў ново - англійскіх штатах Конэкцікут і Масачузэт, дзе працуюць у паперна - ткацкай прамысловасьці, на цэмэнтовых і цагельных заводах, у лясістых мяйсцовасьцях Канады, на чыгунках, ў руднікох, капаюць канавы, пракладаюць падземныя чыгункі, будуюць дамы, займаюцца сельскаю гаспадаркаю; ў кожнай галіне ёсьць добрыя спэцыялістыя, якія прынясуць шмат карысьці нашай Беларусі. Працуюць беларусы ўва ўсіх галінах прамысловасьці, праходзяць практычную школу абсолютна ўва ўсіх майстроўнях ёсьць свае коопэратывы, як у краўцоў у Бронзьвілі (ваколіцы НьюЙорку), у сталяроў і цесляў, дома-будаўляны і г. д."

Ліку беларусаў, жывучых цяпер у Амэрыцы, трудна вызначыць; ёсьць іх там у кожным разе сотні тысяч. Працуюць беларусы ў Амэрыцы цяжка і зарабляюць менш, чым амэрыканскія работнікі, бо ня прыймаюць удзелу ў амэрыканскім работніцкім руху. Каля 95% нашых эмігрантаў жыве ў Амэрыцы ня