Старонка:Географія Беларусі.pdf/165

Гэта старонка не была вычытаная

ведаючы англійскае мовы, і дзеля гэтага застаюцца саўсім чужымі амэрыканскай культуры, грамадзкаму й палітычнаму жыцьцю. Да апошняга часу ня было сярод іх і свайго грамадзкага жыцьця, нацыянальных і культурных арганізацыяў. Цяпер ужо гэныя арганізацыі йстнуюць, паадчынялася шмат школаў, рамесьленых майстроўняў і г. д.

Значную частку зарабляных грошай амэрыканскія беларусы пасылаюць і прывозяць у Бацькаўшчыну. Толькі малая частка эмігрантаў застаецца ў Амэрыцы назаўсёды; ў большасьці яны вяртаюцца назад, і за заробляныя ў Амерыцы грошы купляюць зямлю ды садзяцца на гаспадарку. Дзякуючы ім вялікія прасторы дворнае зямлі ў Заходняй Беларусі перайшлі да сялянства. Гэта робіць эміграцыю ў Амэрыку карысным для Беларусі зьявішчам. Была б яна яшчэ больш карыснаю для нашага краю, калі-б беларусы з Амэрыкі прывозілі ня толькі грошы, але й амэрыканскае культурнае і грамадзкае ўзгадаваньне, ды каб іхняя туга па Бацькаўшчыне перарабілася ў нацыянальнаю сьведамасьць; здаецца, гэтага ўжо чакаць ня доўга засталося.

З усходняе Беларусі - з Чарнігаўшчыны, з паўднёвае Смаленшчыны з Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Мсьціслаўскага пав. вельмі многа выяжджае на работу ў Данецкія капальні (на Ўкраіне). Заробкі там таксама досіць высокія, але варункі працы надта цяжкія й нездаровыя. Асабліва шмат выя жджала з Навазыбкаўскага, Суражскага, Клімавіцкага пав. З Навазыбкаўскага павету выяжджала на заробкі ад 1/4 да ½ ўсяго дарослага насяленьня.

З паўднёвых частак Беларусі шмат хто выяжджае на летнія заробкі ў чарназёмныя стэпы, на Ўкраіну, Дон, Кубань.

Урэшце з усіх частак Беларусі выяжджала шмат народу на працу ў большыя месты Расеі - Петраград, Маскву, і г. д. Шмат хто з выехаўшых у Расею заставаўся там назаўсёды. Гэткім парадкам у гэтых местах стварылася досіць вялікае беларускае насяленьне. Хаця акуратных падрахункаў не рабілася, але можна лічыць, што ў некаторых з гэтых местаў лік беларусаў даходзіў да 100.000 і больш. Да таго-ж трэба сказаць, што выяжджалі на чужыну лепшыя працаўнікі, шмат выяжджала і інтэлігенцыі.

Апpoч таго шмат беларускіх земляробаў выехала у Сыбір. Лічаць, што ў Сыбіру беларусаў павінна быць каля 700.000 чалавек. Хаця яны разсыпаліся па ўсім Сыбіру, але найбольш іх у Енісейскай губ. - у Канскім, Дчынскім і Краснаярскім паветах . У першым з гэтых паветаў беларусы складаюць ⅓ частку ўсяго насяленьня. Таксама шмат беларусаў жыве ў Уccypыйcкім краі, ў Табольскай і Томскай губ. У Сыбіру беларусы выбіраюць мейсцы, якія прыпамінаюць ім пакінутую Бацькаўшчыну. Найбольш селяцца яны ў мяйсцох лясістых, ля вады.

§ 41. ГАНДАЛЬ.

Значная частка мескіх і местачковых жыхараў займаецца гандлем. Найбольш гандлем займаюцца жыды, а гэта з тае прычыны, што ім закрыты былі палітыкай расейскага ўраду іншыя дарогі. Жыд ня мог набываць зямлі, ня мог служыць чыноўнікам. Аставалася яму заняцца гандлем і промыслам. I вось у нас, у Беларусі, дзе жыдом было дазволена жыць (у Маскоўшчыне жыдом расейскі ўрад не дазваляў