Старонка:Географія Беларусі.pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

жыць) стварылася дзеля гэтага вялікая кляса людзей, якія займаюцца гандлем. Чым балей гандляроў, тым большая паміж іх конкурэнцыя, а чым большая конкурэнцыя, тым пакупцы дастаюць лепшіы тавар і таней. Вось-жа ў Беларусі, дзякуючы значнай лічбе гандляроў і іхнай конкурэнцыі гандаль стаіць досіць добра.

Памагае гэтаму і само географічнае палажэньне Беларусі а так сама і досіць значнае разьвіцьцё ўсякіх дарог. Гэтыя прычыны ўжо з даўных часоў далі магчымасьць разьвіцца ў Беларусі шырокаму гандлю.

Яшчэ ў часы дагістарычныя цераз Беларусь ішлі важнейшыя гандлёвыя дарогі і ў беларускіх мястох ішоў бойкі торг і менка тавараў з усяго тадышняга сьвету. Найбольш ходкімі таварамі былі бурштын, які знаходзілі на берагох Балтыцкага мора. Так сама ішлі і іншыя тавары — скура, мёд, воск, віны, тканіны, хлеб і інш. Усімі гэтымі таварамі і таргавалі нашыя продкі і для гэтай мэты мусіць наўпярод і пазакладаліся старыя беларускія месты — Менск, Полацак, Віцебск, Смаленск, Горадзен, Тураў, Пінск і інш. Некаторыя месты — напрыклад Менск, навет самае імя сваё дасталі, відаць ад галоўнага занятку сваіх жыхараў — гандлю, мены. Месты гэтыя ляжаць найбольш у тых мяйсцох, дзе гандляры перацягавалі свае тавары з аднае ракі ў другую, калі па першай нельга было далей ехаць, ля волакаў.

Пастаянныя войны, якія адбываліся соткі гадоў на Беларускай зямлі, зруйнавалі нашыя месты. Даўнейшыя беларускія гандляры зьбяднелі і сталі займацца іншымі заняткамі. Да таго- ж у тыя часы (у Сярэднія Вякі) занятак гандлям лічыўся для шляхціца, напрыклад, паніжаючым яго годнасьць. Вось як раз тады за гандаль у нас бяруцца жыды, пакрысе арганізуюць яго і займаюць усяго цаліком у свае рукі.

За мяжу Беларусь, як ужо можна было бачыць з апісаньня гаспадаркі і промыслаў, вывозіць найбольш лес і лясныя матэр'ялы, а так сама лён, пяньку, садовіну, сьпірытус, сярнічкі і інш. Увозіцца найбольш пшоннае мукі і усялякага збожжа, а так сама ўвозяцца каменны вугаль, газа, цукар, усялякія мэталі і мэталёвыя вырабы, штучныя гнаі (парашкі), красныя тавары і галянтэрыя і інш. Акуратнага падрахунку загранічнага гандлю Беларусі яшчэ ня зроблена.

Як бачым, вывозіць Беларусь заграніцу адны блізка сырыя прадукты, а прывозіць - фабрыкаты. На пераробцы нашага сырцу зарабляюць іншыя краі, мыж, купляючы іхнія вырабы, павінны аплачваць іхнія зыскі. Беларускі лён, прыкл., купляе бэльгійская аплочуючы і працу бэльгійскага работніка, і зыскі бэльгійскага фабрыканта, і цэлы рад мытных падаткаў. Беларусь такім чынам іграе ролю калёніі для сусьветнага капіталу. Прычынаю гэткага палажэння ёсьць лішне малое разьвіцьцё ў нас прамысловасьці, на чым Беларусь вельмі шмат траціць. Мы маглі б саўсім ня прывозіць ззаграніцы, або прывозіць шмат менш, чым цяпер: цyкpy, штучных гнаёў, мэталёвых вырабаў; наадварот пры шырэйшым развіцці нашае прамысловасьці мы маглі-б вывозіць заграніцу - шмат паперы, ільняных тканінаў, гатовых дзераўляных вырабаў і прадуктаў перагонкі дрэва й торфу; а пры належнай пастаноўцы гаспадаркі наш малазначны цяпер вываз мясных і малочных прадуктаў (масла, сыроў) і садовіны мог бы прыняць вялізарныя разьмеры.

Гэткія магчымасьці ёсьць перад нашым краем у будучыне. Іх