Старонка:Географія Беларусі.pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

зьдзейсьненьне залежыць у значнай меры ад палітычных варункаў, шмат аднак у гэтай справе можа зрабіць сваімі высілкамі само сьведамае грамадзянства, ня гледзячы ні на якія палітычныя варункі. Можа яно перад усім падняць прасьвету народных масаў і іх экономічную самадзейнасьць.

Галоўнымі тарговымі цэнтрамі, мяйсцамі гуртоўнага гандлю і складаў ёсьць месты: Вільня, Менск, Віцебск, Беласток, Гомель, Дзьвінск, Пінск. З гэтых цэнтраў разыходзяцца тавары па дробных мястэчках, аткуль іх і дастае насяленьне.

Вялікаю перашкодаю для гандлю як і для прамысловасьці ёсьць недахват буйнога капіталу. За тое дробныя капіталы, якія ў Беларусі ёсьць, зварочуюцца скора і значыцца даюць добры зыск. Гэта паказуе, што старана нашая ў гандлёвых адносінах стаіць высака.

Добрая пастаноўка прыватнага гандлю доўга перашкаджала разьвіцца ў Беларусі коопэрацыі. Толькі за апошнія гады перш-на-перш пад уплывам палітычных абставін, коопэрацыя стала вельмі моцна разьвівацца, ўсё больш і больш выціскаючы прыватных гандляроў. Стварылася некалькі вялікіх коопэратыўных організацыяў, як "Цэнтрабелсаюз" (Цэнтральны Саюз спажывецкіх таварыстваў Беларускага Краю) - ў Менску, ў якім злучаны сотні вясковых коопэратываў Цэнтральнае Беларусі, "Віленскі Саюз Коопэратываў". які абыймае коопэратывы Заходняе Беларусі. Значныя коопэратыўныя арганізацыі істнуюць і на Ўсходзе Беларусі - ў Віцебску, Смаленску, Гомелі і г. д. Усе яны абслужуюць найбольш спажывецкія коопэратывы, якія за час вайны асабліва моцна разрасьліся дзякуючы таварнаму голаду.

Іншыя віды коопэрацыі, а перад усім гэтак важный для гаспадарнага жыцьця Беларусі, як земляробская, крэдытовая, ў нас на жаль яшчэ вельмі слаба разьзітыя. Наагул коопэрацыя мацней разьвіваецца на ўсходзе Беларусі дзякуючы ўплывам магутнага коопэратыўнаго руху Ўкраіны і Маскоўшчыны.

§ 42. ДАРОГІ.

Беларусь мае густую сетку прыродных дарог. Яна ўся зрэзана рэкамі, якіх вытокі ляжаць недалёка адзін ад аднаго, а да таго-ж яшчэ і не разьдзелены высокімі гарамі. Дзеля гэтага няма вялікіх перашкод, каб правесьці злучаючыя каналы. Гэтыя каналы і праведзены — імі злучаюцца рэкі, што цякуць у Чорнае мора з тымі, што цякуць у Балтыцкае мора.

Апроч водных дарог у Беларусі, асабліва Заходняй, разьвіта досіць густая сетка чыгунак і шосаў. Хаця гэтыя дарогі будаваліся найбольш дзеля ваенных мэтаў, аднак яны маюць і вялізазнае эканамічнае значэньне.

Дарогі Беларусі маюць і вялікае паміжнароднае значэньне. Беларусь ляжыць як раз на вузьле усіх галоўных дарог, якія йдуць з Украіны і Маскоўшчыны ў Заходнюю Эўропу. Ведама, што і для Украіны і для Маскоўшчычы надзвычайна важна, ці гэтая іхная брама ў Эўропу будзе