Старонка:Географія Беларусі.pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

адчынена, ці не. Гэтае значэньне Беларусі было бадай ці не найважнейшаю прычынаю безканечных войнаў, якія вяла, пачынаючы ХV веку, Маскоўшчына, а перад ею - Кіеўскія князі на нашых прасторах.

__________

Мора. Марскія дарогі, як ведама, найвыгаднейшыя і найтанейшыя. Беларусь ляжыць паміж двох мораў — Балтыцкага і Чорнага, пры гэтым да першага значна бліжэй, чымся да другога. Але нідзе беларуская зямля да самага берагу мора не даходзіць. Дзеля гэтага мусіць наш гандаль карыстацца марскімі партамі, якія ляжаць на чужой зямлі.

З партоў Балтыцкага мора найбольшае значэньне для Беларусі маюць: Рыга, Лібава, Клайпеда і Кёнігсбэрг (Каралевец) і Гданск.

Рыга ляжыць ля Рыжскае затокі пры ўтоку ракі Дзьвіны, якая ў сваім верхнім і сярэднім цячэньні абвадняе паўночную Беларусь. Бярэзінскім-жа каналам злучана Дзьвіна з Дняпром. Такім парадкам уся пауночна-ўсходняя Беларусь — прымерна на ўсход ад р. Бярэзіны цягне да Рыжскага порту. Чыгункі так сама злучаюць Рыгу найпрасьцей з поўначай і ўсходам Беларусі. Тым часам, з Заходняй Беларусяй зьвязь не такая моцная. Цераз Рыжскі порт вывозіцца шмат лесу, лёну і пянькі з Беларусі, а так сама збожжа з паўднёвае Маскоўшчыны.

На жаль Рыжскі порт вельмі доўга (кала 4 месяцаў) узімку бывае замерзшы.

Значэньне Рыжскага порту, як мы бачым, для Беларусі надта вялікае. Яно яшчэ пабольшала-б, калі-б нашыя вадзяныя дарогі былі расчышчанымі і каб судаходзтва па іх ня мела толькі перашкодаў.

Лібава зьвязана з цэнтрам Беларусі старой чыгункавай лініяй (Лібава-Роменская). Лібава мае блізка што незамярзаючы і вельмі выгодны і добра ўстроены порт. Дзеля гэтага мела яна дагэтуль вельмі важнае значэньне для беларускага гандлю. Асабліва гэтае значэньне павялічылася тым, што порты ляжачыя далей на паўдня былі адрэзаны ад Беларусі Нямецка-Расейскай мяжой. Шмат ідзе цераз Лібаву і украінскага збожжа.

Рыга і Лібава ляжаць на латышскай зямлі.

На Літоўскай зямлі, пры вусьці Нёмна ляжыць порт Клайпэда (па нямецку - Мэмэль). Клайпэда павінна-б быць адным з найважнейшых для Беларусі портаў. Сыстэма Нёмна абыймае ўсю Заходнюю Беларусь, а каналы Агінскі да Аўгустоўскі злучаюць з ею й рэкі паўдневае Беларусі. Ня гледзячы на тое, што Клайпэда перад вайною была аддзелена ад Беларусі дзяржаўным рубяжом, праз яе шмат вывозілася заграніцу беларускага лесу. Калі-б палітычная варункі не перашкаджалі, а карыта Нёмна й яго прытокаў і каналаў зьвязаных з Нёмнам было добра урэгулявана, Клайпэда магла б мець для беларускага гандлю дужа вялікае значэньне.

Ніжні Нёман Фрыдрыхсграбэнскім каналам і р. Прэгелям зьвязаны з Кёнігсбэргам; па гэтым канале значная частка тавараў ішла з Нёмну проста у Кёнігсбэрг.

Кёнігсбэргскі порт (Піллау) — найбліжэйшы з узіх марскіх партоў да Беларускае зямлі ляжыць у Нямеччыне, пры ўтоку р. Прэгалы. Некалькі лініяў