Старонка:Географія Беларусі.pdf/170

Гэта старонка не была вычытаная

Кёнігсбэрг з даўных часоў вёў шырокі гандаль з Беларусяй. І дагэтуль праз яго вывозіцца шмат беларускае пянькі, лёну і г. д.

Урэшце для паўднёвае і заходняе Беларусі можа мець нейкае значэньне і Гданскі порт, што ляжыць пры ўтоку Віслы. Рэкі сыстэмы Віслы — Буг, Нарэў і Бобр абвадняюць заходнюю Беларусь, а Каралеўскі канал зьвязуе з Віслаю паўднёвае Палесьсе.

З партоў Чорнага мора пэўнае значэньне могуць для нас мець Херсон, што ляжыць пры ўтоку Дняпра (цераз яго йдзе шмат лесу з Беларусі) і суседнія парты — Адэса, Мікалаяў і г. д. Аднак усе яны ляжаць занадта далёка ад Беларусі. Належаць яны да Украіны.

Нямаючы сваіх марскіх партоў, Беларусь мусіць неяк умовіцца з сваімі заходнімі суседзямі, каб карыстацца іхнімі партамі і каб забяспечыць беларускаму гандлю дарогу на шырокі сьвет.

__________

Вадзяныя дарогі. Аб прыродных вадзяных дарогах мы ужо казалі, апісуючы рэкі ды вазёры. Беларусь мае густую сетку судаходных рэк - больш 12 тыс. вёрст даўжыні маюць яе вадзяныя дарогі, а на 100 кв. вёрст прастору прыходзіцца каля 4,5 вер. вадзяных дарог. Навет Нямеччына, ў экономічным жыцьці якое вадзяныя дарогі йграюць вялікую ролю, мае радзейшую чым у нас іх сетку (3,5 в. на 100 кв. вёр.). Праўда, нашыя рэкі і каналы найбольш закінутыя, неагледжаныя й дзеля гэтага карыстацца імі часта няма як. Але пры пэўных клопатах гэтыя заганы можна было-б зьніштожыць, дый навет значна павялічыць даўжыню судах одных частак рэкаў.

З непаравых судзінаў, якія х одзяць па беларускім рэкам і каналам, важнейшыя: віцін ы - на Нёмне, падыймаюць да 14.000 пуд, стругі і баркі - вялікія бязмачтавыя судзіны, якія ўжываюцца выключна для сплаву ўніз па цячэньню; бэрліны - вялізарныя судзіны, падыймаюць па некалькі дзесяткаў тысяч пудоў, маюць мачту і ходзяць часамі на парусох. Зьверху пакрытыя яны двух скатнаю страхою. Лайбы - гэтак сама маюць мачты і парусы, але ня маюць страхі. Невялікія гэтыя судзіны (падымаюць да 5000 пуд.) апошнімі часамі вельмі пашырыліся, асабліва на Дзьвіне.

Па большым рэкам Беларусі х одзяць апрача непаравых судзінаў - і параходы. Лік іх даходзіў у вадазборніку Дняпра – да 150, Дзьвіны - да 100. Ў некалькіх мяйсцох у Беларусі былі заводы, дзе будаваліся новыя параходы й судзіны. З паміж іх найбольшы перад вайною істнаваў у Пінску.

Найважнейшымі беларускімі рачнымі прыстанямі ёсьць: 1) Гомель, 2) Пінск, 3) Магілёў і 4) Віцебск.

Штучныя вадзяныя дарогі, на гледзячы на вялізарную працу, якая была затрачана, каб іх правесьці, неагледжаныя, і мала ўжываюцца. Важнейшых судаходных каналаў у Беларусі чатыры: Бярэзінскі, Агінскі, Каралеўскі і Аўгустоўскі.

Бярэзінскі канал злучае Бярэзіну з Дзьвіною. Ідзе ён праз рэчкі Сэргуч (прыток Бярэзіны), возера Манец, якое злучана каналам з воз. Бярэшта; з апошняга-ж возера выплывае рэчка Бярэшта, прыток Эссы. Эсса ўпадае ў Лепельскае воз., і з гэтага возера ўжо выплывае прыток Дзьвіны Вулла. Уся