Старонка:Географія Беларусі.pdf/172

Гэта старонка не была вычытаная

Шмат якія зпаміж чыгунак Беларусі маюць важнейшае транзітовае значэньне: па ім перавозяцца тавары й людзі з Маскоўшчыны і Ўкраіны на захад і наадварот. Да гэткіх належаць перад усім чыгункі, якія кіруюцца да марскіх портаў: Лібава - Роменская, па якой гэтак шмат ішло ўкраінскага збожжа ў Лібаву, Рыга - Арлоўская , што злучала з Рыжскім портам чарназёмныя , краіны Маскоўшчыны, і Маскоўска – Віндаўская - гэты найкарацейшы шлях ад Масквы да мора й да Нямеччыны. Разам з тым гэтыя а чыгункі йграюць вялізарную ролю і у ўнутраным жыцьці Беларуі і Лібава - Роменская чыгунка злучае між сабою тры важнейшых гандлёвых цэнтры Беларусі - Вільню, Менск і Гомель, зьвязуе з захадам і з морам найдалей ад іх ляжачую паўднёва - ўсходнюю Беларусь. Рыга-Арлоўская чыгунка, што праходзіць праз Бранск, Смаленск, Віцебск і Дзьвінск, ня меншае значэньне мае для паўночнае і ўсх одняе Беларусі.

Некалькі дарог ідуць у кірунку на Варшаву. Яны створаны па большай часьці для стратэгічных мэтаў, але так сама і для падвозаў грузаў ла граніцы з Нямеччынай і абслужаваньня прамысловасьці польскага краю. Гэта лінія Паўночна- Заходняя, лінія з Полацку на Седлец, Маскоўска-Берасьцейская і Палеская (лінія Бярэсьце - Бранск).

Паўночна-Заходняя ідзець каля заходняе мяжы Беларусі і злучаець месты Вільню, Горадзен, Беласток, Дзьвінск. Гэта найстарэйшая з усіх чыгунак Беларусі.

Лінія Полацак-Седлец адкрыта нядаўна; яна праходзіць па Заходняй Беларусі, палягчаючы комунікацыю найбольш разьвітае з эканаміцкага боку часткаю краю. Яна ідзець праз месты: Ваўкавыск, Ліду, Маладэчына, Вялейку, Полацак і Невель.

Маскоўска-Берасьцейская мае найбольш палітычнае і ваеннае значэньне. Яна злучае цэнтр Маскоўшчыны з цэнтрам Польшчы — Варшавай і праходзіць цераз самую сярэдзіну Беларусі. На ёй стаяць месты: Смаленск, Ворша, Барысаў, Менск, Берасьце.

Лінія Берасьце-Бранск праложана праз самую глухую сярэдзіну Палесься, праз непраходныя лясы і балоты; лінія гэтая апрача стратэгічнага, мае аграмаднае эканаміцкае значэньне, злучаючы са сьветам бязьмежныя прасторы Палесься і Беларускага Лесастэпу.

Яна йдзе праз Пінск, Мозыр, Рэчыцу, Гомель і Навазыбкаў.

З Кіева і Заходняй Украіны йдуць праз Беларусь тры лініі: 1) Карасьцень-Жлобін-Петроград, 2) Вільня-Роўна і 3) Ковель- Граева. Першая лінія праходзіць цераз Віцебск, Воршу, Магілеў і Рагачоў. Нядаўна яна прадоўжана далей (на Мозыр і Карасьцень) і цяпер праразае глухую краіну Цэнтральнага Палесься. Перасекшы сярэдзіну Магілеўшчыны, яна адрадзіла ў гэтым краю эканаміцкае жыцьцё: гарады сталі хутка расьці, разьвіўся гандаль і прамысловасьць.

Лінія Вільня-Роўна і Ковель-Граева маюць аграмаднае эканамічнае значэньне — гэта найбольшыя і найвыгаднейшыя шляхі з хлебароднае Украіны — ў Нямеччыну і да Балтыцкіх партоў. Першая лінія ідзець праз Лунінец, Баранавічы, Ліду і Вільню, а другая — праз Берасьце, Бельск і Беласток — каля нашае мяжы з Польшчаю.

Апроч гэтых галаўнейшых шляхоў, ёсьць яшчэ некалькі меншых, якія