Старонка:Географія Беларусі.pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

маюць больш мяйсцовае значэньне. Так для Горадзеншчыны важная — лінія Беласток-Баранавічы і так сама лінія Горадзен-Сувалкі-Марграбова, якая йдзець проста да нямецкага рубяжу; для паўночнай Віленшчыны лінія Сьвянцяны-Беразьвеч (вузкакалейная), для Случчыны — лінія Асіпавічы-Слуцак і г. д.

З правядзеньнем чыгункі жыцьцё мяйсцовасьці рэзка зьмяняецца. Моцна ажыўляецца гандаль, людзкі рух, зьяўляюцца ў глушы новыя людзі, будуюцца пры станцыях новыя гарады і мястэчкі і патроху гінуць усе акалічныя лясы на некалькі дзесяткаў вёрст ад лініі. Горад цераз які прайшла чыгунка адразу пачынае моцна расьці і багацець. Найбольшыя гарады Беларусі як раз ляжаць на крыжаваньню некалькіх чыгунак.

Цікава гісторыя некаторых новых гарадоў, павырастаўшых пры станцыях. 50 гадоў назад Баранавічы былі маленькаю вёскаю. Цераз іх прайшла тады Маскоўска-Берасьцейская дарога і была пабудавана станцыя. Праз гадоў дваццаць цераз Баранавічы перайшла другая дарога, а пасьля і трэйцяя. Баранавічы пачалі моцна расьці. Цяпер яны маюць каля 30 тысяч жыхараў. Такіх зялезнадарожных местаў ёсьць яшчэ некалькі - Лунінец, Маладэчна, Жлобін, Асіпавічы і інш.

На шосы Беларусь небагатая; маець іх усяго каля 4½ тыс. вёрст, і то большая частка знаходзіцца ў Горадзеншчыне. На ўсходзе-ж, асабліва ў Палесьсі, шосаў саўсім мала.

Рыс. 89. Вясковая дарога.

Важнейшыя шосы-Маскоўска Варшаўская і Петраграда Кіеўская. Першая перасякае Беларусь з усходу на захад і йдзе цераз Рослаў – Чэрыкаў – Бабруйск - Слуцак і Берасьце. Яна праходзіць праз шмат глухіх закуткаў Беларусі і зьяўляецца там, напрыклад, у Чэpыкаўскім павеце, адзіным лепшым спосабам комунікацыі.

Петраграда - Кіеўская шоса йдзець найбольш каля зялезных і вадзяных шляхоў і дзеля таго мае меншае значэньне для Беларусі. Яна йдз праз Невель, Віцебск, Воршу, Магілёў і Гомель.

Найбольш шосаў у Горадзеншчыне, дзе яны пабудаваны дзеля ваенных мэтаў. Тым часам ад іх вялікая карысьць і для гаспадарнага жыцьця краю. Па заходняй Горадзеншчыне і Сувальшчыне йдзе ў розных кірунках больш дзесятка шосаў. Ад аднаго Беластоку шосы разыходзяцца ў 7-х кірунках.