Старонка:Географія Беларусі.pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

Гасьцiнцы. Па ўсёй Беларусi йдуць, злучаючы гарады мiж сабою, даўнейшыя пачтовыя дарогi - гасьцiнцы. Яны па большей часьцi досiць выгодныя для руху, маюць значную шырыню, добра ўтрыманы. Гасьцiнцы з бакоў звычайна абсаджаны бярозамi (рыс. 88). Гэтыя безканечныя прысады старых бяроз робяць вельмi прыятнае ўражаньне на падарожных. Ды i папраўдзе яны шмат прых арошуюць гасьцiнец, робяць яго выгаднейшым, i зьяўляюцца важнай рысаю ў беларускiм краявiдзе. Гасьцiнцы i наагул звычайныя нябрукаваныя дарогi (рыс. 89) i ёсьць важнейшымi унутраннымi шляхамi Беларусi.

__________

§ 43. ДЗЯЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСI НА КРАIНЫ.

Мы ўжо шмат чаго даведалiся аб розных бакох жыцьця i сучаснага палажэньня Беларусi: аб паверхнi Беларусi, яе расьлiннасьцi, яе гаспадарцы. Але ўсё гэтае, ўзятае паасобку - i горы, i рэкi, i гаспадарка i г. д. ёсьць толькi як-бы асобнымi штрыхамi вялiкага вобразу, якiм ёсьць край i яго жыцьцё. Нам-жа трэба сабе гэты вобраз так пазнаць, як ён ёсьць папраўдзе, - адразу з усiмi яго хварбамi i рысамi. Для гэтага трэба разгледзiць усе бакi жыцьця краю, ўсё яго адзнакi адразу.

Зрабiць тэта ня так легка. Занадта многа будзе гэтых штрыхоў i няма яшчэ ў iх акуратнага парадку. Калi трудна пазнаць увесь край у суцэльнасьцi адразу, дык цi ня можам мы ўперад у суцэльнасьцi-ж пазнаць хоць асобныя паветы, краiны i г. д.? Гэта ўжо будзе шмат лягчэй. Наагул можна заўважыць, што чым больш падрабязна захочам мы пазнаць край, тым на меншыя прасторы павiнны яго разьдзялiць, каб пасьля кожны такi прастор разглядаць асобна.

У гэтай кнiзе далей мы будзем разглядаць асобна паветы, ня дзелячы ўжо iх на меншыя районы, бо аб беларускiх меншых районах у навуцы блiзка што няма данных.

Паветаў у Беларусі ёсьць каля 65. Калі мы іх будзем разглядаць уважней, пабачым, што часта суседнія паветы вельмі адзін да аднаго пацобны. Паўстае пытаньне, ці не маглі б мы разглядаць па некалькі сумежных паветаў разам, злучыўшы іх у адну краіну? Гэтак нам і трэба зрабіць. Бо-ж разгледзіўшы кожны павет з усіх бакоў, пазнаўшы яго ў суцэльнасьці, мы захочам так сама ў суцэльнасьці пазнаць усю Беларусь, як мы знаем яе асобныя паветы. Шмат лягчэй будзе нам сабе прадставіць усю Беларусь, калі мы гэтыя 65 паветаў паскладаем у групы — краіны.

Паветы, злучаныя ў краіну маюць шмат у сабе падобнага. Але ў чым, у якой адзнацы для нас ёсьць найважнейшая гэтая падобнасць? Па якіх адзнаках будзем мы злучаць, альбо ня злучаць паміж сабою паветы ў краіны?

Беларусь — край гаспадарскі, а мы ўжо ведаем, што гаспадарка вельмі зьвязана са шчыльнасьцю або гушчынёю насяленьня. Адзнака гэтая — гушчыня насяленьня — ўсюдых добра вымерана, людзі палічаны і так сама прастор зямлі. Вось-жа гэтую адзнаку — гушчыню насяленьня мы прымем за адну з важнейшых. Гушчыню насяленьня павету