Старонка:Географія Беларусі.pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

мы будзем лічыць як бы выкінуўшы паветавае места, дзеля таго, што ў месьце народ, ведама, жыве надта густа, а на гаспадарку гэта не заўсёды моцна ўплывае. Дзеля гэтага мы будзем разглядаць гушчыню сельскага насяленьня.

На гаспадарку апроч жыхараў, іх гушчыні ўплывае прырода — грунты, клімат і г. д. Але наймацней прырода залежыць ад паверхні краіны і яе падняцьця над роўняй мора. Адну прыроду маюць узгор'і, другую нізіны. Дзеля таго ўстройства паверхні мы прымем за другую важнейшую адзнаку.

Абраз краіны стварыла прырода яе і яе насяленьне. Дзейнасць насяленьня цягнецца вось ужо праз тысячы гадоў і ёсьць вельмі рознароднаю. Не заўсёды зможам мы паводлуг аднае толькі гушчыні насяленьня злучыць разам тыя паветы, якія прыродна паміж сабою злучаны ў жыцьці. Дзеля таго павінны мы зьвярнуць увагу на эканаміцкія звязкі (напрыклад гандлёвыя) асобных паветаў, на іхныя зьвязкі ў мінуўшчыне, на звычаі іхнае гаспадаркі і г. д.

Урэшце і палітычная зьвязь накладае часамі моцныя свае знакі на край. Ня шкодзіць, бывае другі раз, прыняць пад увагу, прыкладам, палітычныя межы краю — у мінуушчыне.

Возьмем-жа мы карту Беларусі і панадпісуем на кожным павеце, якая там ёсьць гушчыня насяленьня. А каб лягчэй было нам разгледзіцца ў гэтых цыфрах замалюем паветы хварбамі такім спосабам, прыкладам, каб там, дзе найгусьцей насяленьня жыве, была і хварба найгусьцей паложана. (гл. рыс. 48).

__________

Гляньма цяпер на карту. У некалькі яе мяйсцох хварба ляжыць найгусьцей. Возьмем такі найгусьцейшы павет, прыкладам Навагрудзкі і палядзём, якія паветы да яго падобны, якія не. Возьмем з другога боку павет з найбольш рэдкім насяленьнем — Мозырскі. Калі Навагрудзкі будзе асяродкам аднае краіны, — найгусьцейшае, Мозырскі будзе асяродкам найрадзейшае. Паміж гэтых двох паветаў ляжыць пав. Слуцкі. Куды яго аднесьці?

Па гушчыні ён займае як раз блізу сярэдзіну пяміж Навагрудзкім і Мозырскім. I мы ведаем, што, і папраўдзе, яго заходняя і паўночная часткі зусім падобны да Навагрудзкага пав. гэта край земляробскі, ляжыць на узгор‘і; а паўднёвая частка — ёсьць такім самым Палесьсем, як і Мозырскі павет.

Але паветаў мы пастанавілі не дзяліць. Значыцца трэба яго туды ці сюды аднесьці. Прыймаючы пад увагу, што большая частка павету і па паверхні, і па грунтох, і па сваіх зьвязках эканаміцкіх цягне да Навагрудчыны, мы Слуцкі павет злучаем з Навагрудзкім.

Такім самым спосабам ідучы, зьвяжам з Мозырскім паветам рад падобных да яго паветаў Палесься, а з Навагрудзкім — паветы ляжачыя на узгор‘ях.

Калі мы ўважней прыгледзімся да некаторых такіх групаў паветаў, мы пабачым, што такую напр. Палескую, рэдка залюднёную групу варта разьдзяліць, бо Барысаўскі павет па сваёй прыродзе досіць мала падобны да Мозырскага, хаця заселены так сама рэдка. Мы зьвяжам Барысаўскі павет з Ігуменскім і назавём гэтую