Старонка:Географія Беларусі.pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

краіну Верхне-Бярэзінскім Палесьсем (бо ляжыць ля верхняе р. Бярэзіны), а краіну зложаную з Мозырскаго, Рэчыцкага і Бабруйскага пав. дзеля вялізазнаго прастору можам назваць напр. Вялікай Палескай нізінаю.

Прыняўшы пад увагу ўсё толькі — што сказанае, мы дзелім Беларусь на 14 краінаў. Вось іхныя назовы:

1. Полацкае Наддзьвiньне .
2. Вiленская краiна.
3. Менская краiна.
4. Наднёманская краiна (Горадзеншчына),
5. Надбужанская краiна (Падлясьсе).
6. Пiншчына.
7. Вялiкая Палеская Нiзiна.
8. Беларускi Лесастэп (Чарнiгаўшчына).
9. Радань (Паўднёвая Магiлёўшчына).
10. Верхне - Бярэзiнская краiна.
11. Амсьцiслаўшчына.
12. Варшанская краiна (Паўночная Магiлёўшчына).
13. Вiцебская краiна.
14. Смаленшчына.

Разглядаючы ўважна карту Беларусі, падзелянае на гэтыя раіоны, мы можам зрабіць такі вывад.

Паўднёвы край Беларусі і яе Цэнтр займаюць краіны нізінныя, у большай часьці рэдка залюдненыя і лясістыя — 6) Піншчына, 7) Вялікая Палеская Нізіна, 8) Лесастэп, 9) Радань і 10) Верхне Бярэзінская Краіна. Гэта паяс нізінаў. Ен дзеліць паяс узгор‘яў, што аблягае яго з трох бакоў — з усходу, захаду і паўночы, на Паяс Заходніх Узгор'яў, у якім ляжаць першыя пяць краінаў і Паяс Усходніх Узгор‘яў, у якім ляжаць чатыры апошнія краіны; сюды-ж трэбa aднесьцi i Белaрускi Лесaстэп.

З прыложaнaе тaблiцы (стр. 199) можнa бaчыць, як i у якiя крaiны згрaмaджaны пaaсобныя пaветы Белaрусi, як пры гэтым зьменіцца гушчыня нaсяленьня i лясiстaсьць.

__________