Старонка:Географія Беларусі.pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

1. Полацкае Наддзвіньне.

Апісaньне пaaсобных крaінaў пaчынaем мы з пaўночнa - зaходнягa кутa Белaрусі, дзе нaйперш выявілaся гістaрычнaе бытaвaньне Бeлapycкaга народу, з Полацкага Наддзьвіньня. Да гэтае краіны трэба залічыць даўнейшыя расейскія паветы: Полацкі, Лепельскі, Дрысенскі, Дзьвінскі, Ілукштанскі, Браслаўскі (НоваАляксандраўскі) і Дзісьненскі. Першыя чатыры з іх адносіліся да Віцебскае губэрні, Ілукштанскі - да Курляндзкае, Нова – Аляксандраўскі - да Ковенскае, а Дзісьненскі да Віленскае. Ў даўнейшыя часы прасторы гэтых паветаў складалі з сябе ядро Полацкага Князьства, Полацкую зямлю ў цесным значэньні гэтага слова. Прырода і географічнае палажэньне, а так сама і варункі экономічнага разьвіцьця зьвязуюць і цяпер гэтыя паветы ў адну краіну, якая розьніцца ад суседніх : 1) большаю гушчынёю насяленьня, 2) палажэньнем у вадазборніку сярэдняе Дзьвіны, ў замкнёнай з усіх бакоў лагчыне, 3) адпаведным гэтаму кліматам - мягкім, вільготным, досіць халодным, 4) рэзка выяўленым морэнным краявідам і 5) гістарычнай мінуўшчынай (Полацкая зямля), аб якой толькі што гаварылася.

Ад часоў лядавіковых у вадазборніку сярэдняе Дзьвіны засталіся сьляды быўшага тут вялікага возера. Ў гэтае возера сабраліся былі воды таяўшых лядавікоў, стрыманыя ў сваім імкненьні да мора Дзьвінскім узгор'ем і заняўшыя шырокую лагчыну паміж гэтым узгор'ем і Віцебска - Невельскім на паўночным усходзе, а Сьвянцянска-Докшыцкім на паўдні, ўжо знаёмую нам Полацкую Нізіну. Дзьвіна, прарваўшыся праз узгор'е недзе, мусіць, ля Краслаўкі, пакрысе сьцягнула ваду з гэтага возера; на яго мейсцы аж да нашага часу засталіся абшырныя імховыя балоты, з невялічкімі вазяркамі пасярод, якія ляжаць галоўным чынам у Полацкім пав. (балота Лоньніца) і у Дзісьненскім, ды яшчэ большыя пяшчаныя нізіны, звычайна занятыя хваёвымі барамі. Краявід тут, у цэнтральнай часьці Полаччыны, ў вадазборніку Дрысы, Полаты і Дзісенкі крыху падобны да Палескага; рэкі, аднак, маюць у Полацкай Нізіне досіць значны спад і хуткое цячэньне і дзякуючы гэтаму мяйсцовасьць тут моцна абсушаная, высыхаюць пакрысе і тутэйшыя балоты, а лясы - даўно парасьцярбліваў чалавек і абярнуў у ральлю. Пяскі і балоты займаюць дно Полацкае Нізіны, а яе берагі пакрысе падыймаюцца, пераходзячы ў суседнія ўзгор'і. Адхоныя спады гэтых узгор'яў, а так сама і блізка ўcе Дзьвінскае узгор`е маюць добрыя грунты і найгусьцей заселеныя. На іх ніх прасторах якраз і разьвівалася гістарычнае жыцьцё Полаччыны, тады як самае палескае дно Полацкае Нізіны, дзеля свае беднасьці было як быццам адным вялікім няўжыткам і вялікае ролі ў экономічным і грамадзкім жыцьці Полаччыны йграць не магло. Затым жа да