Старонка:Географія Беларусі.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

Полаччыны мы адносім і гэтыя вышэй - паднятыя прасторы, нахіленыя ў бок Дзьвіны. Яны маюць ўсё прыметы тыповае морэннае краіны. Засеяны яны безканечным лікам большых і меншых вазёраў, з самымі дзіўнымі рысамі берагоў, з масаю затокаў і вастравоў.

Рыс. 90. Над возерам у Полаччыне. (Спэц. фот. А. Трэпкі).

Вазёры гэтыя злучаны ў цэлую сетку межытокамі, йдучымі ад аднага да другога. Над сьветлым люстрам вазёраў падыймаюцца высокія, часта лясістыя ўзгоркі; часамі-ж іх акружуюць досіць роўныя прасторы палёў (рыс. 90). Асабліва густа вазёры ляжаць у трох паветах : 1) Браслаўскім, дзе мы спатыкаем гэткія, вялізныя вазёры, як Снуды, Дрысьвяты, Браслаўскае, 2) ў Лепельскім - дзе пераважаюць дробныя вазёры і 3) ў Дзьвінскім пав. Паверхня гэтых паветаў чыста зрэзана вазёрамі.

На захадзе краіны падыймаецца Дзьвінскае ўзгор'е. Массы морэннах узгоркаў то выцягнутых, то абкругленых, як бохан хлеба робяць тутэйшыя краявіды разнароднымі і вельмі прыгожымі. На ўсходзе, ў Лепельскім пав. краіна гэтак сама паднятая. Ўзгоркі тут зьбіраюцца вялікімі гнёздамі і маюць часамі значную вышыню. З такіх гарыстых гнёздаў асабліва вызначаецца Пышнагор, невялікае ўзгор'е, што ляжыць на захад ад Лепеля. На самай усходняй мяжы Лепельскага пав. падыймаецца ўзгор'е Каторсы; гэтак сама высака паднята і сумежная з Лепельскім частка Дзісьненскага пав.