Старонка:Географія Беларусі.pdf/182

Гэта старонка не была вычытаная

Тады, як у нізінах ляжаць бедныя і неўраджайныя пяшчаныя або балотныя грунты, вышэйпаднятыя часткі краіны пакрытыя бываюць звычайна ўраджайнымі суглінкамі и супескамі. Побач з імі, аднак, і на ўзгор'ях спатыкаюцца значныя прасторы пяшчаных грунтоў (яны асабліва пашыраныя ў Ілукштанскім ды Браслаўскім пав.), дый неўраджайных падзолаў (у Полацкім пав.). Наагул грунты ў Полаччыне моцна выпаласканыя дзякуючы значнай вільготнасьці клімату.

Для агульнай характарыстыкі краявіду краіны цікавы матар'ял даець апісаньне вядомага польскага географа Налкоўскага. Ён між іншым піша: "Вакола Лепеля ёсьць вельмі многа ўзгор'яў закругленых, купалаватых, а найчасьцей эліпсоідальных, выцягнутых у магутныя валы. Парасьлі гэтыя ўзгор'і ля самі, найбольш шыльнікавымі (хвойнымі), часта нізкою рэдкаю х войкаю, верасам, чаборам ды несьмяртэльнікамі, а часамі зьмяняюцца ўпяшчаныя выдмы. Староньняму з пэўнаю фантазіяю глядзельніку гэтыя ўзгор'і ды ўся краіна здаліся-б нейкім нязьмераным, адвечным полем бітвы Тытанаў (волатаў), якія сваім палегшым таварышом сыпалі вялізарныя магілы. Такое зданьне яшчэ пабольшуецца дзеля таго, што між узгор'яў спатыкаюцца і папраўдзе насыпаныя чалавекам курганы. Побач з узгор'ямі ёсьць тут і абшырныя высокія раўніны, занятыя лясамі, палямі ды дзірваном з яго спэцыяльнымі расьлінамі, сярод якіх уюцца рухавыя яшчаркі ды палявыя конікі".

Цікава яшчэ ўвага таго-ж аўтара, аб тым, што выветраваньне ў Наддзьвіньні адбываецца вельмі хутка. "Здаецца што нейкія магутныя жорны перамалолі тутэйшыя граніты», піша Налкоўскі[1].

Нягледзячы на гэта паверхня краіны наагул мае характер геолёгічнае моладасьці: тут найдаўжэй быў затарымаўшыся лядавік (цераз Себеж і Дзісну праводзяць граніцу, да якое дапаўзаў 2-гі лядавік), і з гэтае прычыны рэкі Полаччыны не пасьпелі яшчэ надежна разьвіцца, пракапаць сабе глыбокія карыты ды пасьцягаваць ваду з вазёраў, як гэта сталася, прыкл. на Менскім ўзгор'і.

Толькі Дзьвіна, якая цячэ пасярод усяе краіны, займаючы найніжэйшыя яе мейсцы, раскапала сабе глыбокі ход між узгор'яў і вырасла ў вялікую раку, аднак і яна мае яшчэ шмат прыметаў свае моладасьці - яна яшчэ не пасьпела згладзіць свайго дна, камяністага, часта парожыстага. Ў вясну яна грознымі разводзьдзямі залівае амаль ня усе ўзьбярэжныя месты й мястэчкі. Характар карыта Дзьвіны моцна перашкаджае судаходзтву, якое пры варунку разчысткі і ўрэгуляваньня ракі магло-б тут моцна разьвіцца: Дзьвіна тут ужо і шырокая, і глыбокая; навет пры цяперашнім сваім палажэньні зьяўляецца яна важнейшым вадзяным шляхам. З прытокаў Дзьвіны праразаюць краіну - Вулла, Дзісенка, Дрыса і Полата. Усе яны маюць важнае значэньне, як сплаўныя рэкі. Гэткае самае значэньне мае і Бярэзінскі канал, які часткаю праходзіць па Лепельскаму пав. і яшчэ канал, які злучае вялікае возера Асьвей з воз. Лісна і ракою Сволнаю (прыток Дрысы). Наагул краіна надзвычайна багатая вадзянымі шляхамі, што. і высунула яе наперад у гісторыі, даўшы магчымасьць разьвіцца тут шырокаму старавечнаму гандлю, ды старой беларускай культуры і

  1. Nаlkоwskі. Jеzіоrо Lереlskіе.