Старонка:Географія Беларусі.pdf/185

Гэта старонка не была вычытаная

На захадзе Дзьвінскага пав. жывуць ужо найбольш латышы (летгальцы), з не-вялікаю толькі домешкаю беларусаў. Латышы рана трапілі пад уладу нямецкіх рыцараў, якія пазакладалі ў іхняй зямлі, а часткаю і на Беларускіх узьмежжах шмат местаў і моцных каменных замкаў, прыкл. Крэйцбург, Дзьвінск; у руках іх ніх патомкаў знаходзяцца і дагэтуль блізка ўсе двары. Вясковае насяленьне ў Полаччыне займаецца блізка што выключна – гаспадаркаю. На полі сеюць найбольш жыта, аўса. Вельмі многа сеюць ячменю, асабліва ў Лепельскім ды Дзьвінскім пав. Краіна гэтая па засеву ячменю займае другое мейсца ў Беларусі пасьля Віцебшчыны. Ячмень, часткаю вывозіцца, часткаю на мейсцы перакуруецца на піва. Досіць многа садзяць бульбы шмат сеюць лёну. Краіна вывозіць заграніцу шмат ільняное кудзелі. Ураджаі наагул бываюць сярэднія.

У некаторых мяйсцовасьцях у Лепельскім пав., асабліва- ж у Дзьвінскім, пад самым местам Дзьвінскам, шырака разьвіваецца гародніцтва. Разводзяць на палёх рэпу, бручку, а ў гародах - капусту і агуркі. Досіць добра разьвіваецца і садо ўніцтва, хаця халодны клімат яму ня вельмі спрыяе.

Промыслы у Полаччыне разьвітыя слаба. У больш лясістых мяйсцовасьцях насяленьне зарабляе ў лесе. Досіць многа людзей, асабліва на

Рыс. 92. Маладзіца-мяшчанка з Лепельшчыны.

ўзьбярэжжах Дзьвіны займаецца сплавам лесу, будоўляй судзінаў і інш. рачнымі промысламі. Разьвітае досіць добра рыбалоўства. Хатнія рамёслы найшырэй разьвітыя ў Лепельскім і асабліва ў Дзьвінскім паветах. У Лепельскім пав. шмат хто займаецца гарбарствам, вырабкаю аўчынаў і вырабам цэглы. У Дзьвінскім павеце ёсьць шмат рамесьнікаў усякіх прафэсіяў: сталяроў, кавалёў, краўцоў, каменацёсаў і інш. У гэтых паветах пакрысе разьвіваецца і буйная хвабрычная прамысловасьць. Дзьвінск вырас у вялікае прамысловае места. У Лепельскім-жа пав. па дварох шмат бравароў, а ў некаторых мяйсцох разьвіваюцца й іншыя галіны прамысловасьці. Гэтак пад Чашнікамі істнуе вялікая хвабрыка паперы "Скіна", з 500 работнікамі, якая працуе сілаю пары і таксама выкарыстуе вадзяную сілу суседняе рэчкі.

Вёскі ў Полаччыне невялікія, асабліва ў Ілукштанскім ды Браслаўскім паветах, - там яны найменшыя ў Беларусі. Наагул у сярэднім на вёску