Старонка:Географія Беларусі.pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

прых одзіцца ў краіне каля 50 людзей. У краіне шмат дробных мястэчак, у якіх бойка йдзе гандаль. Дзякуючы выгодным шляхом - вадзяным і чыгункам, хутка растуць месты. Найбольшымі местамі краіны ёсьць Полацак і Дзьвінск.

Важнейшыя мяйсцовасьці:

ПОЛАЦАК (рыс. 93 і 94) - старэйшае з местаў беларускіх, калыска беларускае культуры й дзяржаўнасьці, ляжыць на высокім правым беразе Дзьвіны, пры ўтоку ў яе рэчкі Полаты. Пачаткі яго істнаваньня трацяцца ў імгле вякоў. Найдаўнейшыя весткі аб ім маемо з скандынаўскіх народных песьняў сагаў. Пачынаючы з ІX в. аб ім выразна пішуць летапісы, як аб цэнтры найбольшага з беларускіх пляменьняў - крывічоў. Якраз у гэтым часе пачынаецца сярод беларускіх пляменьняў працэс стварэньня незалежнае вялікае дзяржавы, і Полацак робіцца сталіцаю абшырнага князьства, абыймаўшага большую частку Беларусі, ды вядзе даўгую досіць удачную барацьбу з Кіевам за сваю незалежнасьць. Тут буйна кіпіць грамадзкае жыцьцё, расьце беларуская прасьвета і культура. Роля Полацку крыху толькі зьмяншаецца з пераходам яго пад уладу Літвы. З экономічнага боку ён навет нічога ня траціць. Наагул, ад ІX аж да ХVII веку быў Полацак вельмі багатым гандлёвым местам. Ужо ў XII веку вядзе ён шырокі гандаль з нямецкімі краямі (напр, з Готляндам, пасьля з Рыгаю) і таксама - з Усходам. У ХVI веку Полацак меў больш за 100 тыс. жыхараў і славіўся сваім багаццем; лічылі, што быў ён тады багацейшы навет за Вільню, сталіцу Вял. Кн. Літоўскага, да якога сам належыў.

У тыя часы быў Полацак і моцнаю крэпасьцяю. Было ў ім два замкі верхні й ніжні, якія займалі высокія берагі Дзьвіны пры

Рыс. 93. Плян Полацку (ў XIX в.).

I. Верхні Замак. II. Ніжні Замак. III. Запалоцьце. 1 Сабор Сьв. Софіі. 2. Мікалаяўскі Сабор (даўн, езуіцкі). 3. Будынкі Акадэміі. 4. Манастыр Богаяўленьня (XII в) 5 Домініканскі касьцёл (XVII в.).