Старонка:Географія Беларусі.pdf/190

Гэта старонка не была вычытаная

Над Лепельскім возерам, ля р. Вуллы - ляжыць места Лепель. Р. Улла, як ведама, ёсьць часткай сыстэмы Бярэзінскіх каналаў. Ня гледзячы на гэта Лепель мае вельмі малое промыслэвае і тарговае значэньне. Такое значэньне маюць за тое мястэчкі Лепельскага павету, якіх ёсьць больш дзесятка. Сярод іх найбольш адзначаюцца два: Бешанковічы і Чашнікі.

Бешанковічы досіць вялікае, (каля 5000 чал.) бойкае тарговае мястэчка, на высокіх берагох Дзьвіны там, дзе яна крута заварочуецца на паўночны захад. Мястэчка мае добры выгляд, усё брукаванае. На Дзьвіне ёсьць бойкая параходная прыстань. Навакол Бешанковіч ляжыць добрая ўроджайная зямля і гаспадарка вядзецца добра. Дзеля гэтага ў Бешанковічах прадаецца шмат збожжа. У мястэчку шмат рамяснікоў (мылавараў, ганчароў і інш.)

Чашнікі - старасьвецкяе мястэчка, ля р. Уллы, слаўнае гістарычнымі ўспамінамі. У сярэдзіне XVI в. беларускія ваяводы мелі тут дзьве вялікія ваенныя перамогі. Мікалай Радзівіл Чорны разбіў тут у 1565 гаду маскоўскае войска, а цераз два гады, Сэнгушка разьбіў татараў. Цяпер Чашнікі вялікае тарговае мястэчка, маюць да 7 тыс. жыхараў, спаміж каторых шмат рамясьнікоў.

Пад Чашнікамі у фольв. Скіне ёсьць хвабрыка паперы Ва- ладковіча, на якой працуе больш 500 работнікаў. Паперы ў год вырабляецца больш 200 тыс. пудоў. У двары Валадковіча ёсьць вельмі добрыя сады з школкамі; тут разводзілі таксама морву (стр. 109). Ў прошлым веку была тут цукраварня, самая паўночная у Беларусі.

У двары Цяпіне каля Чашнікаў радзіўся ведамы рэлігійны і грамадзкі дзеяч старое Беларусі, перакладчык Эвангельлі Васіль Цяпінскі.

У Лепельшчыне ёсьць некалькі мінэральных крыніцаў — у Баркоўшчыне (каля Ушача) серна-зялезная, у Вішковічах (пад Чашнікамі) серныя і інш. Хаця яны улечуюць хворых, аднак застаюцца ня выкарыстанымі.

Лепельскі павет належыць да найгусьцей заселеных паветаў Беларусі. У ім шмат шляхоцкіх засьценкаў. Грунты ў ім ляжаць гляістыя, ураджайныя. Сеюць шмат ячменю. У мястэчках шмат рамясьнікаў.

Дрыса, над Дзьвіною, пры ўтоку р. Дрысы, даўнейшы прыгарад Полацку. Цяпер гэта невялікае места з 6 тыс. жыхараў.

У паўночнай часьці Дрысенскага пав. ёсьць возера Асьвей з вялікім востравам пасярод. На гэтым востраве ўперад была капліца з вядомым ўва ўсёй Беларусі цудоўным абразом Багародзіцы. Возера злучана з р. Дрысаю каналам, па якому сплаўляецца шмат дрэва. На беразе возера ляжыць тарговае м-ка Асьвей. Ля Дрысы ляжыць м-ка Валынцы, дзе ўперад была гімназія, якую пасьля расейцы закрылі. У гэтым мястэчку ёсьць гарбарня, бровар.

Дзісна так сама, відаць, была пабудавана палачанамі; праз даўгі час яна належыла да полацкіх архірэяў. Ляжыць ля Дзьвіны, за дзьве мілі ад чыгункі У Дзісьненскім павеце ёсьць тры важных мястэчкі: Глыбокае, Паставы і Друя. М-ка Глыбокае ляжыць на паўдні павету, сярод двох вазёраў. Мае каля 7 тыс. насяленьня, якое займаецца найбольш гандлем. За возерам знаходзіцца м-ка Беразьвеч — з манастыром, пры вузкакалойнай чыгунцы з Сьвянцян, якая йдзе паўднёвым краем Дзісьненскага пав. Пры гэтай так сама дарозе ляжыць м-ка Паставы. Некалісь Паставы належылі да Тызенгаўза, вядомага асьветнага і эканаміцкага дзеяча, які жыў у XVIII в. Тызенгаўз быў пабудаваў тут некалькі хвабрыкаў — палатняную, паперню, гарбарню і інш. Быў тут даўней і багаты