Старонка:Географія Беларусі.pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

музэй, які пасьля быў перанесены ў Вільню. Цяпер Паставы маюць каля 3 тыс. жыхараў. Друя - значная прыстань на Дзьвіне. Лічыцца местам, мае каля 6 тыс. жыхараў.

Дзісьненскі павет ляжыць на добрых грунтох і досіць густа заселяны, апроч заходняе яго часткі, дзе цягнуцца вялікія хваёвыя бары, на пяшчаных грунтох (Полацкая нізіна).

Беларускія часткі паветаў Іллукштанскага і Брацлаўскага (Ново-Аляксандраускага) ляжаць на бедных пяшчаных грунтох. Прасторы гэтых паветаў засеяны сотнямі вазёраў, між якіх ёсьць і такія вялікія, як Снуды (22 кв. в.), Дрысьвяты (41 кв. в.), Дрывяты і інш. Лясоў тут мала. Насяленьне займаецца, апрача гаспадаркі, рыбалоўствам на вазёрах. З Браслаўскага воз. часамі выцякгуюць па 500 пуд. рыбы.

Над воз. Браслаўскім стаіць стары горад Браслаў (або Братыслаў) — равесьнік Полацка, даўнейшае паветавае места. Цяпер гэта невялікае мястэчка. Паветовым местам зрабілі былі пасьля Езёросы, якое назвалі Ново-Аляксандраўскам. Езёросы ляжаць на мяжы паміж, Беларусяй і Літвою. На гэтай-жа мяжы ляжаць на яшчэ Іллукшты, другое паветавае места і Відзы — значнае мястэчка, вядомае з сваіх мінэральных крыніцаў. Крыніцы гэтыя - серныя з моцным, далека чутным пахам серавадароду.

ДЗЬВІНСК (або Дынабург, рыс. 97) ляжьщь на нізкім беразе Дзьніны і возера Шчуні. Дзьвіна ў гэтым мейсцы значна паддаецца на паўдн. за-

Рыс. 97. Дзьвінск

хад, у кірунку на Вільню. Недалёка ад мейсца, дзе цяпер ляжыць Дзьвінск, лівонскія рыцары ў XIII в. залажылі моцны замак Дынабург (рыс. 98) на страх