Старонка:Географія Беларусі.pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

літоўскім і беларускім князем, каб зачыніць дарогу пашырэньню іхняе ўлады на Лівонію. Замак гэты ў часе ваенных падзеяў некалькі разоў разбуравалі і руйнавапі; ўрэшце кароль Баторы ў канцы XVI в. перанёс яго у цяперашняе мейсца, а разам з імі места, якое было вырасла пры замку. На новым мейсцы гэтак сама неспакойна жылося Дынабургу: у часе войнаў яго некалькі разоў аблягалі, штурмавалі і палілі. У пачатку XIX в. расейцы пабудавалі тут моцную крэпасьць, якая гэтак сама перашкаджала экономічнаму разьвіцьцю места. Калі, аднак, праз Дзьвінск прайшлі дзьве гэтакія важныя чыгункі, як Паўночна Заходняя і Рыга - Арлоўская, места стала шыбка расьці і разьвівацца. Цяпер чыгункі разыходзяцца з Дзьвінску ў 5-х кірунках, адыходзяць ад яго некалькі шосаў, а на Дзьвіне - значная прыстань. Трэба прыняць пад увагу, што Дзьвіна вышэй Дзьвінску ня вельмі прыдатная для судаходзтва і што дзеля гэтага грузы, што йдуць па ёй зьнізу ў большасьці ў Дзьвінску перагружаюцца на чыгункі. Ўсё гэта стварае Дзьвінску вёльмі выгодныя варункі для разьвіцьця, дзякуючы якім зрабіўся ён вялікім местам. Перад вайною было ў ім больш 100 тыс. жыхараў. Насяленьне места моцна мяшанае: найбольш жыдоў, шмат беларусаў, латышоў і маскоуцаў - старавераў.

Рыс. 98. Замак Дынабург у даунейшыя часы.

Прамысловасьць Дзьвінску шыбка расьце. Перад вайною было ў ім каля 2000 хвабрычных работнікаў. Былі ў ім вялікія гарбарні, якія да таго-ж мелі добрае устройства і выраблялі лепшыя сарты скуры. Было так сама тут аж 3 вялікіх хвабрыкі гузікаў, млыны, бравары і г. д. Асабліва шырака быў разьвіты ў Дзьвінску гандаль. Найбольшыя звароты рабіліся з мануфактураю, лесам і лёнам.

Цяпер Дзьвінск знах одзіцца ў межах Латвіі, дзякуючы вольным парадкам якое зрабіўся ён за кароткі час цэнтрам культурнага беларускага жыцьця на ўсю паўночна - зах однюю Беларусь.

За мілю ад Дзьвінску, над Дзьвіною, ёсьць курорт Пагулянка. У харошай мяйсцовасьці, ў адвечным хваёвым бары пабудаваны мураваныя вадзяныя і