Старонка:Географія Беларусі.pdf/193

Гэта старонка не была вычытаная

кумысовыя лячэбніцы, дзе хворыя маюць усялякія выгоды і камфорт. Хворых сюды зьяжджаецца досіць многа. З Дзьвінску ў Пагулянку ходзяць параходы.

У харошай мяйсцовасьці, над Дзьвіною, за 6 міль ад Дзьвінску, ляжыць Краслаўка, прамысловае і гандлёвае мястэчка (pыc.99). Пабудаван а яна вельмі даўно. Кажуць, што ў ёй жыла кн. Рагнеда. Краслаўка даўно славілася сваімі дыванамі, аксамітамі, сукнамі, броняю, срыбнымі, залатымі ды іншымі вырабамі краслаўскіх рамесьнікаў. Цяпер у Краслаўцы найбольш разьвітае гарбарства, ды гандаль лёнам і льняным сяменьнем. Недалёка ад Краслаўкі ёсьць зялезістыя крыніцы.

У Краслаўцы ёсьць вельмі харошы касьцёл і палац з вялізарным паркам, якія пабудаваў краслаўскі дзедзіч, гр. Броэль Плятэр.

Рыс. 99. Від у Краслауцы.

Даўгі час Краслаўка была рэлігійным цэнтрам для каталіцкага насяленьня ўсіх суседніх паветаў.

У Дзьвінскім павеце беларусы жывуць перамяшаныя з латышамі. Чыста беларускімі трэба лічыць толькі ваколіцы Дзьвінску і наагул узьбярэжны паяс уздоўж Дзьвіны, ад Дзьвінску да Друі. Ў гэтай часьці павету грунты ўраджайныя, народ жыве багата, шмат зарабляе ад рыбалоўства, сплаву і будовы судзінаў і г. д. У Дзьвінскім і суседніх паветах жыве шмат старавераў.

__________