Старонка:Географія Беларусі.pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

ІІ. Віленская краіна.

Да Віленскае краіны мы залічуем паветы даўнейшае Віленскае губэрні: Віленскі, Сьвянцянскі, Вялейскі, Ашмянскі і Троцкі[1].

Паветы гэтыя абыймаюць сабою ўвесь вадазборнік Вяльлі, якая іх зьвязуе ў адну прыродную і экономічную краіну. Гэтая сувязь узмацняецца дзякуючы ўплывам гэткага вялікага места, як Вільня, да якое цягне ўся краіна. Ад суседніх краінаў адзначаецца Віленшчына між іншым - сваімі бяднейшымі грунтамі, радзейшым вясковым насяленьнем, у якім да таго-ж, у заходняй часьці Віленшчыны, апрача беларусаў ёсьць досіць многа нацыянальных меншасьцяў ліцьвіноў, палякоў і г. д.

Віленшчына займае два плячы Вялейскае Падковы ўзгор'яў Віленскае і Сьвянцянска - Докшыцкае ўзгор'і, ды шырокую даліну паміж імі, па якой плыве Вяльля. Ўзгор'і гэтыя зьяўляюцца, відаць, канцавымі морэнамі, якія пакінуў па сабе нейкі вялікі клін лядавкіа, што сучаснаю далінаю Вяльлі ўразаўся быў далека на паўднёвы ўсход. На поўначы, ў прасторах Сьвянцянска Докшыцкага ўзгор'я мяйсцовасьць мае тыповы морэнны выгляд. Ляжыць там досіць многа вазёраў, якія можна лічыць працягам сеткі морэнных вазёраў Полаччыны. Сетка гэтая тут аднак і заканчуецца групаю вялікіх вазёраў (Нарач, Мядзел, Сьвір ды інш.), што ляжаць на паўднёвых спадах узгор'я, аб якім мова, і ужо адзначаюцца ад тыповых морэнных сваімі роўнымі берагамі ды правільнаю формаю. На паўдня ад гэтае групы вазёраў - ані ў даліне Вяльлі, ані на Віленскім ўзгор'і вазёраў ужо блізка што й няма.

Шырокая далі на Вяльлі , асабліва ў верхнім яе цячэньні ўяўляе з сябе роўную сухую мяйсцовасьць, заросшую вялікімі хваёвымі барамі, якія падыходзяць да самых берагоў Вяльлі. Часамі, аднак, невялікія ўзгор'і збліжаюцца да ракі і ствараюць на ёй ды на яе прытоках прыгожыя высокія берагі. Ўзгор'і гэтыя звычайна ўжо бязьлесныя, пакрытыя хмызьнякамі ды нягуста параскіданымі дубамі, а найбольш абернутыя пад поле. Ў іншых мяйсцох, асабліва ў ваколіцах Маладэчына (лядавіковая даліна), вакола Вяльлі ляжаць вялізарныя прасторы мокрых сенажацяў і балотаў, якія цягнуцца на дзесяткі вёрст і робяць там краявід больш смутным і аднавобразным.

На паўдня ад даліны Вяльлі падыймаецца прыгожае Віленскае ўзгор'е, ў значнай меры пакрытае палямі, або дубовымі ды яловымі лясамі на версе, густымі хмызьнякамі ляшчыны, барбарысу ды бружменю на стромкіх спадах.

Вяльля, сабраўшы шмат вады з сваіх лясістых ды балоцістых вярхоўяў выглядае ў большая часьці Віленшчыны вялікаю мнoгa-вярхоўяў выглядае ў большай часьці воднаю ракою. Цячэньне яе досіць жывое, а яе прытокі, скатуючыся з высокіх суседніх узгор'яў маюць часамі выгляд хуткіх горных ручаеў. Яны пракопуюць сабе глыбокія даліны і выносяць у Вяльлю шмат пяску. Карыта Вяльлі наагул неагледжанае, непрачышчанае, шмат у ім каменьняў і невялікіх парогаў, і затым судаходзтва па ей блізка што не адбываецца. Гэтая

  1. Дзісьненскі павет прылучпны намі да Полацкага Наддзьвіньня, а Лідзкі пав., які так сама належыў да Віленскае губ., мае больш у сабе падобнасці з Горадзеншчынаю, куды мы яго й прылучаем.