Старонка:Географія Беларусі.pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

Віленшчыне вялікі гандлёвы і прамысловы цэнтр - Вільню, дый меншыя ў Смаргонях, Ашмяне і дробных мястэчках , якіх ёсьць тут бяз ліку. Ў мястэчках гэтых ідзе бойкі гандаль, цесна зьвязаны з Вільняю, ёсьць шмат рамесьнікаў.

Рыс. 100. Вільня.

(Від на р. Вялейку, Замковую гару і цэнтр места).

Віленшчына мае досіць пярэсты нацыянальны склад нacяленьня. У часы дагістарычныя жылі тут відаць ліцьвіны, (бо сялібы ліцьвіноў даходзілі і да самых усходніх рубяжоў Беларусі). На пачатку гістарычнага жыцьця краіна была заселена або нейкім пераходным між беларусамі ды ліцьвінамі племям, або мела мяшанае насяленьне, дзе побач жылі і беларусы, і ліцьвіны. Наагул справа гэтая нявыясьненая. У часы Вялік. Князьства Літоўскага, асабліва перад Люблінскаю Вуніяю, калі Віленшчына сталася цэнтрам вялікае дзяржавы з беларускаю культураю і беларускім пануючым клясам, у яе шырокаю хваляю палілася беларуская коленізацыя з прастораў усходняе Беларусі[1]. Гэтая коленізацыя

  1. Колёнізяцыя гэтая была выклікана між іншым страшенным спусташэньнем Вільні і сумежных з ёю паветаў у сярэдзіне XVII і пачатку XVIII сталецьцяў, калі ад голаду і пошасьцяў выміралі дзесяткі тысяч людзей (у 1710 г. ў самой толькі Вільні памерла 35000 людзей). Тады ў спустошаныя вёскі Віленшчыны сталі перасяляцца масамі беларускія сяляне з усходняе Беларусі; аб гэтым дбалі, пэўнеж, земляўласьнікі, асабліва тыя, якіх двары часта бывалі параскіданыя па ўсім ваяводзтвам Беларусі і якім саўсім легка было перасяляць сваіх падданых з аднаго двара ў другі. Баліньскі ў гэтай справе піша: "Даўнейшыя інвэнтары, або апісаньні валасьцей, даводзяць, што зьмена гэтaя (насяленьня) бярэць пачатак ад швэдзкіх войнaў і чaсоў Янa-Кaзімерa (1649 - 1669), кaлі войны суполыіa з пошaсьцяю, якaя пaсьля іх лютaвaлa ў крaі, шмaт выцерaбілі насяленьня Новыя насельнікі, што перабраліся сюды з глыбейшае беларуска-літоўскае часьці Вялікага Князьства, дапамагалі зьмене мовы і паміж таго насяленьня, якое заставалася". (Ваlinski i Liрinski. Stаrоzуtnа Роlskа).