Старонка:Географія Беларусі.pdf/199

Гэта старонка не была вычытаная

— Расьціслава (унука Усеслава Чараўніка); было гэта ў 1128 гаду. Гэта дазваляе нам лічыць, што Вільня ад самага пачатку была беларускім местам. Пасьля, калі вялікія князі літоўскія перанесьлі сюды сваю сталіцу і абкружылі сябе беларускім баярствам, Вільня перахавала свой беларускі характар. Ліцьвіны займалі толькі паўночную частку гораду, каля Замкавае гары, каторая і звалася Літоўская Палавіца. Беларуская палавіца займала паўднёвую частку Вільні, пад Вострую Браму. Вільня тых часоў была вялікім, багатым і культурным местам. Насяленьня у ёй было да 200 тысячаў; апроч беларусоў і ліцьвіноў, было шмат жыдоў, немцаў і інш. Прыдворнае жыцьцё вымагала раскошы і вяльможы, жывучы самі ў Вільні, сьцягавалі з усяго прастору дзяржавы ўсё, што было лепшага ў іхніх маемасьцях, а перад усім лепшых майстроў, рамясьнікоў. У сталіцу зьяжджаліся і ўсе лепшыя культурныя сілы. Затым у Вільні былі вельмі моцна разьвіты рамёслы, было шмат школаў, друкарняў. Урэшце красавала тады і гандлёвае жыцьцё Вільні. Для нас гэта цікава між іншым яшчэ і таму, што ўсе культурныя і тэхнічныя сілы йшлі ў Вільню найбольш з Беларусі і Вільня, дзеля таго, мела характар чыста — беларускага места.

У XVII веку беларускую культуру ў Вільні стала выціскаць польская. З гэтага-ж часу пачаўся і ўпадак Вільні. Рэлігійная барацьба, даведзеная да крайнасьці, пажары, хваробы, голад, напады чужаземцаў — усё гэта памагала ўпадку Вільні.

У канцы XVIII і пачатку XIX в., ў Вільні ўзноў закіпела культурнае жыцьцё. Справы асьветы пайшлі моцна ўперед, паадчынялася шмат новых школаў, стварыўся Віленскі унівэрсытэт (рыс 69), які стаў на чале гэтага прасьветнага руху. Было ў ім 4 факультэты: фізыка - матэматычны, мэдыцынскі этыка- палітычны (з тэолёгіяю) і літэратурна - мастацкі. Хаця ўся навука ў ім ішла ў польскай і лацінскай мовах, аднак, значыньне Віленскага Унівэрсітэту для ўсяе Беларусі было вялізарнае. Там выгадаваліся шырокія кадры краёвае інтэлігенцыі, якая кінула першыя іскры беларускага адраджэньня. З паміж 47 яго прафэсараў - аж 36 было родам з Беларусі й Літвы і то з Польшчы.

Праістнаваўшы каля 30 гадоў, Унівэрсітэт быў у 1832 г. зачынены расейскім Урадам. Толькі мэдыцынскі факультэт яго істнаваў яшчэ 9 гадоў (1832 1841), ужо з выкладаньннем па расейску, ды тэолёгічны факультэт ператвораны ў Каталіцкую духоўную Акадэмію. Ў 1849 г. і гэтая Акадэмія была пераведзена з Вільні ў Пецярбург. Тады-ж, у царстваваньне Мікалая І, была пазачыняна большая частка школ у Беларусі. Лепшыя школы разам з іхняй маемасьцяй пераведзены былі ў Маскоўшчыну. У будынках Унівэрсітэту і іншых школ, паадчыняліся расейскія сярэднія школы. У палацах вяльможаў, у каталіцкіх манастырох расейскі ўрад зрабіў вастрогі, казармы. З эўраэйскага культурнага цэнтру, якому дзіваваліся чужаземцы, маскоўцы стараліся зрабіць звычайны "губэрнскі горад", - поўны казармаў і чыноўнікаў.

З другога боку, за апошнія 3 вякі, насяленьне Вільні вельмі моцна