Старонка:Географія Беларусі.pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

спольшчылася. Патомкі беларусоў і ліцвіноў часта ўжо не разумеюць роднае мовы і шчыра лічуць сябе палякамі. Гэткім парадкам з беларускае Вільні сталяся Вільня польско-маскоўская.

За апошнія часы палажэньне зьмянілася. Абудзіліся нацыянальна і беларусы, і ліцьвіны і пакрысе адбіраюць адну па аднэй свае старыя пазіцыі ў палякоў. А маскоўцы былі наносным элемэнтам і з выхадам расейскіх войскаў з Вільні, счэзьлі.

У Вільні засталося шмат старасьветчыны. Цэлыя дзесяткі старасьвецкіх касьцёлаў і цэркваў падымаюць свае вежы над Вільняю. Як памятка сівое мінуўшчыны над местам на Замковай гары высяцца руіны вялікакняжскага замку, пабудаванага Гэдымінам. Апроч гэтага Верхняга Замку ля падножжа гары быў вялікі ды пышны Ніжні Замак, дзе звычайна й жылі вялікія князі. Нейкае паняцьце аб замках дае прыложаны рысунак (pыc. 103).

У Катэдральным касьцеле і ў Прачысьценскай царкве́, пахаваны вялікія князі Літоўска-беларускія. У катэдры знаходзяцца і іхнія партрэты і статуі. У капліцы, над Востраю Брамаю, ёсьць найслаўнейшая беларуская сьвятыня: абраз Прачыстае Багародзіцы, якога роўна шануюць і праваслаўныя, і каталікі і да якога з усёй Беларусі йдуць на багамольле. Шмат якія з касьцёлаў і цэркваў годныя ўвагі, дзеля свае архітэктуры, скульптуры і малярства. З гэтага боку Вільня ёсьць найцікавейшым местам Беларусі. Нідзе не захавалася гэтулькі цікавых і харошых будынкаў і абразоў. У Траецкім манастыры (адным з старэйшых) зьмяшчаецца беларуская гімназія.

У Вільні культурнае жыцьцё йдзе байчэй, чымся ў якім іншым месьце. Выдаецца шмат газэт і журналаў у розных мовах, істнавалі ўвесь час культурныя і палітычныя таварыствы і гурткі, іншыя адкрыта, а то й патаемна. Ўсё гэта рабіла з Вільні культурны цэнтр усяго краю.

Вільня была да апошніх часоў цэнтрам нацыянальнага беларускага руху. Тут выдаваліся першыя беларускія газэты і кніжкі, закладаўся першы тэатр беларускі і навуковыя таварыствы, а так сама і беларускія школы. Вільню так сама лічаць сваім галоўным культурным цэнтрам і жыды (іх у Вільні больш палавіны жыхараў) і ліцьвіны.

Вільня — найвялікшае места Беларусі; у ім жыве больш за 200.000 чалавек. Апрача палітычных і гістарычных гірычынаў гэтаму спрыяе палажэныіе Вільні на важным вузьле чыгунак. З Вільні разыходзяцца чыгункі ў пяцёх кірунках. Яны злучаюць Вільню простымі лініямі з Захадам і паўднём Беларусі. Паўночны ўсход Беларусі гэгак добра з Вільняю не зьвязаны.

Хвабрычная прамысловасць у Вільні досіць разьвіта. Па вырабу тавараў Вільня займае другое, пасьля Беластоку, мейсца сярод мест Беларусі, па лічбе работнікаў хвабрычных — займае першае мейсца. Работнікаў у Вільні да 15.000 чал. У Вільні ёсць 8 вялікіх гарбарняў (з іх 4 паравыя), 2 паравых хвабрыкі панчохаў, шмат пільняў, ткацкія хвабрыкі, хвабрыкі мэталёвых вырабаў і інш. Але найбольшае значэньне ў прамысловасьці Вільні маюць дробныя хвабрыкі і майстроўні рамясьнікоў. У Вільні працуюць больш за 8000 краўцоў, шмаг шаўцоў і іншых рамясьнікоў. Частка іх працуе на сваю руку, але большая частка бярэ работу з кантораў, магазынаў, што