Старонка:Географія Беларусі.pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 103. Віленскія Замкі ў XVII в.

(з старое гравюры).

прадаюць тандэтную адзе жу і вобуй. Па гандлю гатоваю адзежаю, футрамі, вобуем, Вільня займала перад вайною вельмі віднае мейсца на усім ycxoдзе Эўропы. Апроч таго Вільня зьяўлялася галоўным гандлёвым цэнтрам Беларусі і для іншых тавараў. Тут зьмяшчаліся найбольшыя гандлёвыя фірмы, склады тавараў, адгэтуль тавары разыходзіліся ня толькі па ўсёй Беларусі й Літве, але навет і далей, за іх межамі. Ваколіцы Вільні надта харошыя. Ад самага места ўва ўсе бакі расьцягнуліся прадмесьці аж да лясоў, што абкружваюць з усіх бакоў Вільню. Ўжо і сярод лесу вырастаюць вуліцы, кварталы і цэлыя новыя прадмесьці.