Старонка:Географія Беларусі.pdf/203

Гэта старонка не была вычытаная

З гораў, што акружуюць Вільню, аткрываюцца надзвычайна харошыя віды на места Вільню і на ўсю ваколіцу. (pыc.100). Асабліва часта публіка бывае на Замкавай гары, што высіцца над самаю Вільняю.

За мілю ад Вільні, ў сасновым бары, на правым беразе Вяльлі, параскіданы 33 каплічкі з абразамі прадстаўляючым цярпеньні Хрыстовыя. Гэта Кальварыя. Пачынаючы з мая, сюды ўсё лета йдуць і йдуць тысячы багамольцаў. Пабудавана Кальварыя яшче ў XVI веку. Яшчэ дзьве вярсты далей за Кальварыяй, ля Вяльлі, відаць на высокай гары надзвычайна харошая мяйсцовасць Вэркі, сюды прыяжджаюць Віленцы ўлетку аддыхнуць сярод прыроды. Паміж Вэркамі і Вільняю х одзяць параходы[1].

З іншы харошых ваколіцаў Вільні трэба ўспомніць аб Панарскіх горах, Закрэце (лес пад Вільняю), Паплавах (на ўсход ад Вільні, ля Вялейкі). Мала хіба ёсьць мест, каторыя-бы мелі такія харошыя ваколіцы, як Вільня.

Новая Вялейка над Вільняю, дзе расходзяцца чыгункі на Менск і Дзьвінск, у харошай мяйсцовасьці ля р. Вялейкі. Досіць значнае (больш за 5 тыс насяленьня) прамысловае мястэчка. Шмат хвабрыкаў: напр. хвабрыка косаў, анталяжаў і інш. Каля Н-Вялейкі ёсьць вялікая бальніца для хворых змысламі (варыятаў). На заход ад Вільні, пры ст. Ляндварове, ёсьць хвабрыка тэлеграфнага дроту.

Недалёка ад Вільні, пры Ашмянскім гасцінцы ляжыць Барэйкоўшчына, невялічкі фаліварак, дзе жыў апошнія гады жыцьця адзін з беларускіх паэтаў - Сыракомля (Л. Кондратовіч), пісаўшы пабеларуску і папольску. Далей на паўдня, над р. Марачанкаю, ляжыць двор Паўлаў. Канонік Бжастоўсні, да якага належыў гэты двор, у 1769 гаду аслабаніў усіх сваіх падданых, аддаў ім зямлю і ўстанавіў у Паўлаве маленькую рэспубліку, у якой сам стаўся звычайным грамадзянінам. Але ўдзячныя грамадзяне абралі аго за прэзыдэнта. Сэйм зацьвердзіў статут гэтае рэспублікі і яна праістнавала аж да 1824 году. У Паўлаўскай рэспубліцы былі школы, бальніцы, народ жыў вольна і багата.

Гэта ўсё было ў часе найбольшага росквіту паншчыны.

Над Вяльлёю, на мяжы з Ліцьвінамі, ляжыць беднае мястэчка Кернова - некалісь, у XI - XIII вякох , - сталіца Літвы.

Віленскі павет мае добрыя, ураджайныя грунты, асабліва на поўначы, дзе жывуць ліцьвіны. Усходняя часьць павету лясістая і радзей заселеная. У паўднёва-заходнім рагу павету пачынаюцца лясы Рудніцкай пушчы, якая ляжыць найбольш у Троцкім павеце. Насяленьне павету шмат зарабляе на дастаўцы розных прадуктаў у Вільню. На поўнач і захад ад Вільні насяленьне хаця і гаворыць пабеларуску, але нацыянальна мала сьведамае; спатыкаюцца часамі тут і літоўскія вёскі.

У Троцкім павеце беларусы займаюць толькі заходнюю частку павету, прымерна 1/5 частку ўсяго яго прастору; зямля тут пяшчаная. На паўдні беларускае часткі павету і ляжыць Рудніцкая пушча на пяскох і балотах ля р. Марачанкі. На поўначы беларускае часткі павету, за 4 мілі ад Вільні, ў вазёрнам краю, ляжаць Трокі, павятовае места, слаўнае сваёй мінуўшчынаю. Места ляжыць на паўвостраве, паміж азёраў (рыс. 105); на востраве, сярод возера, высяцца руіны старасьвецкага вялікакняжскага замку. Тут жылі Кейстут і

  1. У Вэрках між іншым ёсьць паперня Шварца. Другая паперня знаходзіцца ў Кучкурышках: заложаная яна Пуслоўскім, відным экономічным дзеячам прошлага веку.