Старонка:Географія Беларусі.pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

Ольгерд; тут жыў і памёр слаўны Вітаўт, тут жылі Казімір і Аляксандра, вялікія князі беларуска-літоўскія. Цяпер Трокі славяцца гародніцтвам (агуркамі), якім займаюцца тутэйшыя жыхары - караімы (жыдоўская сэктa).

Сьвянцянскі павет ляжыць на правым беразе Вяльлі. У паўднёвай яго палавіне, засялёнай беларусамі, ляжаць лёгкія супяшчаныя грунты. На поўначы-ж ідзе Завялейскае ўзгор‘е пакрытае суглінкамі. На усходняй мяжы павету ляжыць найбольшае возера Беларусі — Нароч, а недалёка ад яго—другое вялікае возера — Сьвір. Ля апошняга возера знаходзіцца старасьвецкае мястэчка Сьвір — некалісь сталіца вудзельных князёў Сьвірскіх.

Сьвянцянскі павет досіць лясісты, асабліва ў заходняй частцы. Як і Віленскі, ён увесь засыпаны дробнымі вёсачкамі, засьценкамі. Гаспадарка вядзецца добрая. Шмат садзяць бульбы.

У Ашмянскім павеце ёсьць шмат мясьцінаў з вялікай гіста- рычнай мінуўшчынай. Сярод іх адзначаецца Крэва — З старым вялікакняжскім замкам, дзе быў забіты Кейстут. Некалькі мястэчак Ашмянскага пав. маюць асаблівае прамысловае і гандлёвае значэньне. З іх найбольшыя — Смаргоні і Ашмяна.

У Смаргонях (больш 7 тыс. жыхараў) вельмі разьвіта гарбарства. Там працавала некалькі дзесяткаў гарбарняў. Даўней тут князь Радзівіл быў зрабіў школу для вывучкі медзьведзянятаў, якую на жарт называюць да гэтых часаў „Смаргонскай акадэміяй“. Вядомы Смаргоні яшчэ з сваіх абаранкаў. У Ашмяне (каля 8 тыс. жыхараў) так сама шмат гарбарняў. Даўней тут князь Радзівіл быў зрабіў школу для вывучкі медзьведзянятаў, якую на жарт называюць да гэтых часоў "Смаргонскай акадэміяй". Вядомы Смаргоні цяшчэ з сваіх абаранкаў. У часе вайны Смаргоні страшэнна зруйнаваны. У Ашмяне (каля 8 тыс. жых араў) так сама шмат гарбарняў. Так сама ёсьць гарбарні у досіць значным мястэчку Гальшнанах (3 тыс. жых .), даўнейшай рэзідэнцыі князёў Гальшанскіх. У мястэчку шмат рамесьнікаў, якія займаюцца воўнаю, вырабляюць рукавіцы, панчох і і інш. У двары Кушлянах, ля Смаргоняў, жыў і памёр вялікі беларускі пясьняр Пранцішк Багушэвіч (Бурачок). Пах аваны ён у суседнім м. Жупранах.

Два вялікія мястэчкі Іўе (5 тыс. жых.) і Валожына (3 тыс.), ляжачыя ля чыгункі з Полацку на Седлец, — вядуць асабліва бойкі гандаль. У Валожыне ў мінуўшым веку была на ўвесь сьвет вядомая жыдоўская акадэмія. дзе вучыліся на рабінаў.

Усе гэтыя мястэчкі ляжаць у гарыстай паўночнай часьці павету, пакрытай найбольш ураджайнымі суглінкамі. На паўдні ляжаць, у наднёманскай нізіне, вялізазныя пяшчаныя прасторы, занятыя хваёвымі барамі,— гэтак званаю Налібоцкаю Пушчаю. Пушча даўней славілася дастаткам усякай дзічыны, а так сама зялезнаю балотнаю рудою, для выплаўкі якой у Вішневе, пад Налібокамі, былі пазакладаныя зялезныя гуты.

Пры пушчы ляжыць мястэчка Налібокі. Апроч зялезнае гуты, тут была яшчэ і шкляная і паташовы завод. Усе гэтыя хвабрыкі цяпер пазачыняліся, дзеля розных прычынаў; між іншым дзеля таго, што падаражэў апал — дровы.

У Вялейскім павеце ёсьць некалькі большых мястэчак, аднак досіць ціхіх і бедных. Гэтак Радашкавічы, ў паўднёвай частцы павету, з 5 тыс. жыхараў, досіць чыстае брукаванае мястэчка, ляжыць у харошай мяйсцовасьці між узгоркаў, за 5 міляў ад Менску. Ля Радашкавіч у фальв. Вязынцы радзіўся слаўны сучасны паэта беларускі - Янка Купала. Вялейка з 5 тыс. жыхараў, ля Вяльлі, апошнімі