Старонка:Географія Беларусі.pdf/206

Гэта старонка не была вычытаная

Вялейскі павет мае грунты на поўначы і на паўдні — сугліністыя, а пасярэдзіне павету, ля Вяльлі, супяшчаныя. Увесь павет досіць лясісты, але лясы з кожным годам моцна высякаюцца. Пасярэдзіне павету цячэ Вяльля з сваім прытокам Ільлёю. Ільля важная сплаўная рака; вясною яна ўся бывае, як мастом, накрыта сплаўным дрэвам. На поўначы павету ёсьць шмат дробных азёраў, на паўдні азёраў няма; ёсьць толькі значныя балоты на ўсход ад Маладэчына. Нясяленьне займаецца найбольш гаспадаркаю, жыве небагата; толькі з правядзеньнем новых чыгунак, край гэты пачаў аджываць у эканамічных адносінах.

__________

III. Менская краiна.

У самым цэнтры Беларусi падыймаюцца ўзгор'i Менскае і Наваградзкае, якiя з'яўляюцца найвышэй паднятымi прасторамi ня толькi ў Беларусi, але i на ўсёй Усходне - Эўропэйскай раўнiне. Хаця геолёгiчнае паходжаньне iх быць можа i рознае, аднак у сучасным iх выглядзе i палажзньнi ёсьць шмат супольнага, што дазваляе нам злучыць iх у адну Менскую краiну, абыймаючую паветы Менскi, Наваградзкi ды Слуцкi. Значная частка абодвых успомненых узгор'яў ляжыць усё ж за межамi гэтых паветаў у суседнiх Барысаўскiм, Ігуменьскiм ды Слонiмскiм пав., займаючы меншыя часткi гэтых паветаў, дзеля чаго апошнiя прыходзiцца далучыць да iншых краiнаў. Можа найлепш было-б гэтыя паветы разьдзялiць; тады можна было-б злучыць разам у адну краiну ўсе прасторы, занятыя Менскiм i Наваградзкiм узгор'ямi.

Тады як абедзьве разгледжаныя ўжо краiны, Полаччына i Вiленшчына, вельмi цесна зьвязаныя з вадазборнiкамi вялiкiх рэк-Дзьвiны i Вяльлi, Менская краiна, наадварот, ёсьць самай тыповаю вадападзельнаю краiнаю i нi да якага вадазборнiку яе ў цэласьцi аднесьцi нельга. Вялiкi Эўропэйскi вададзел дый цэлы рад iншых меншых вададзелаў праходзяць цераз гэтую краiну; у ей зьмяшчаюцца вытакi цэлага раду рэк i рэчак, належачых да сыстэмаў Нёмна, Вяльлi, Бярэзiны i Прыпяцi. Найбольш тут ёсьць дробных рэчак, з камянiстым звычайна дном, што цякуюць часта ў шырокiх i досiць глыбокiх далiнах. Толькi Нёман, якi тут пачынаецца, i плыве даўгi час па ўзьмежжы краiны, даходзiць у ей значных разьмераў i па iм пачынаецца ўжо судаходзтва. Іншых-жа судаходных рэкаў краiна ў наш час ужо ня мае. Ня гледзячы на гэта, краiна, дзякуючы сваiм багатым грунтом густа i з даўных часоў з аселена, пераганяючы з гэтага боку ўсе суседнiя краiны.

Паверхня краiны мае ў сабе шмат характэрных рысаў. Значная частка краiны, асаблiва на захад ад Менску, ды па паўдня ад Наваградку, мае рэзка пасечаны, амаль не гарысты выгляд. Тут знаходзяцца гэткiя высокiя пункты, як Лысая Гара (161 саж.), Сьвятая Гара (160 саж.) на Менскiм узгор'i, ды Замковая Гара (151 саж.), Каменка - на Наваградзкiм, з якiх адкрываюцца вiды на шмат дзесяткаў вёрст наўкола. Моцна разьвiтая канцавая морэна ляжыць тут на таўстым пласьце падысподняе морэны, або на выпятых уверх старых