Старонка:Географія Беларусі.pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

геолёгічных пластох (Наваградзкі горб). Магчыма, такім чынам, што ўзгор'і Менскае і Наваградзкае ляжаць на геолёгічна розных пластох, аднак сучасны іхні выгляд даводзіць, што яны стварыліся менш-больш адначасна і перажылі адзінакавую гісторыю. Тыповага морэннага краявіду на абодвых узгор'ях мы не спатыкаем, дзякуючы поўнай нямаль адсутнасьці вазёраў. Калісь, пэўне, вазёраў і тут было ня менш, чым мы бачым, прыкл., у Полаччыне; да нашага часу, аднак, яны пасьпелі пасплываць і павысыхаць, а гэта даводзіць, што Менская краіна шмат раней аслабанілася ад лядавіковага пакрыцьця, чым Полаччына. Толькі ў некалькіх мяйсцох, як памяткі па даўнейшым яе краявідзе, засталіся невялічкія вазяркі, яК, прыкл, Сьвітазь, ды напоўвысахшыя тарфяныя балоты.

Вярхі абодвых узгор'яў пакрыты масаю каменьня і паабрасталі лесам, найбольш яловым і мяшаным. Грунты тут найбольш сугліністыя Ды супяшчаныя, моцна камяністыя, сярэдняе ўраджайнасьці. Лясоў на іх пазаставалася досіць шмат, гушчыня насяленьня нядужа вялікая, да таго-ж яно раскідана ў бязьлічных засьценках і маленькіх вёсачках — па 35 хат, дый паасобнымі хутарамі.

Іначай выглядаюць спады ўзгор'яў, асабліва паўднёвыя ды ўсходнія. Тут ляжыць на вялікіх прасторах падысподняя морэна з сваімі багатымі, цяжкімі грунтамі. Ад даўнейшых лясоў мала тут засталося й сьледу: яны парасьцярэбліваны і абернуты на поле густым земляробскім насяленьнем, якое займае гэтыя прасторы. У наш час паўднёва-ўсходняя палавіна Менскага і Наваградзкага паветаў ды поўнач Слуцкага ўяўляюць з сябе бязьлесную, земляробскую раўніну, крыху збунтаваную невялічкімі ўзгор'ямі ды далінамі рэк. А на паўдні краіны (асабліва ў Наваградчыне), дзе спатыкаецца на значных прасторах лёсс, пакрыты багатымі поўчарназёмнымі грунтамі, мяйсцовасьць часамі прыймае выгляд лесастэпу. На земляробскай раўніне, як і трэба было спадзявацца, насяленьне жыве вялікімі даўгімі вёскамі, найбольш выцягнутымі ўздоўж рачных далінаў. Ад іх на шмат вёрст цягнуцца вузкія сялянскія шнуры, пакрытыя рознародным буйным збожжам. Тут гаспадары сеюць шмат пшаніцы-азімкі, і яна добра родзе. Наагул Слуцкія і Наваградзскія грунты лічацца ў Беларусі найлепшымі па ўраджайнасьці, Шмат збожжа адгэтуль вывозіцца ў іншыя краіны Беларусі ды за яе межы.

Саўсім іншы характар маюць паўднёвыя часткі Слуцкага, а часткаю і Наваградзкага пав. Гэта ўжо праўдзівае Палесьсе. Пяшчаная лясістая раўніна перасечана вялізнымі балотамі ды рэкамі, што ціха плывуць сярод нізкіх берагоў. Рэдкае насяленьне жывець найбольш з гадоўлі скаціны. Па ўсім прыметам - і прыродным, і экономічным — гэтую мяйсцовасьць трэба аднесьці да сумежных Палескіх краінаў і толькі немагчымасьць падзелу паветаў прымушае, нас успамінаць аб гэтым «Слуцкім Палесьсі» пры апісаньні Менскае краіны. Вялікія пяшчаныя прасторы ляжаць, аднак, і на паўдні Менскага пав., на правым беразе Нёмна, дзе гэтаксама перахавалася шмат хваёвых лясоў, Гэтая лясная паласа, йдучая ўздоўж Нёмна, злучае Налібоцкую пушчу з палескімі прасторамі, што ляжаць на паўдні ды захадзе Ігуменьскага павету.

Клімат Менскае краіны досіць яшчэ мяккі й цёплы. Тут, аднак, уплывы ўсходу ўжо мацнейшыя, чым у апісаных уперад краінах, асабліва на ўсходніх спадах узгор'яў, не закрытых, як Віленшчына, ад сухіх і маразяных сухаземных вятроў; дзякуючы гэтаму зіма тут трывалейшая і халаднейшая, чым у