Старонка:Географія Беларусі.pdf/208

Гэта старонка не была вычытаная

Віленшчыне, а лета сушэйшае; неба тут таксама часьцей бывае яснае. Клімат гэтае мяйсцовасьці наагул належыць да найбольш здаровых і прыятных у Беларусі. Вярхі ўзгор'яў маюць ужо клімат халаднейшы, бо вышэй паднятыя над роўнем мора. Апроч таго, на іх і, асабліва, на заходніх спадах узгор'яў выпадае дужа многа ападкаў (больш за 600 міл. у год). Гэтыя варункі ўжо менш спрыяюць земляробству, асабліва на цяжкіх і без таго халодных грунтох, і затым тут пазаставалася шмат лясоў (Налібоцкая пушча і сумежныя з ёю лясы на захадзе й поўначы Менскага пав., лясісты захад Наваградзкага пав.). Прытокі верхняга Нёмна, асабліва правыя, маюць дзякуючыгэтым прычынам шмат вады. На паўднёвым усходзе краіны, у Случчыне, ападкаў ужо бывае замала (менш 500 мм.), як і ў суседнім Палесьсі.

Мяшаныя лясы Менскае краіны маюць у сабе найбольш ёлкі, побач з якою шмат расьце дубу, хвойкі, асіны, бярозы, грабу, ляшчыны і г.д. На паўдні краіны ёлка ўжо пачынае гінуць; тут пераважаюць чыстыя хваёвыя бары, што, праўда, залежыць перад усім ад грунту. Наагул лесу ў краіне засталося мала. Спатыкаецца шмат такіх мейсцаў, асабліва ў Наваградзкім пав., дзе саўсім няма лесу, навет на дровы, і насяленьне пачынае, апаліваць хаты торфам, каб не вазіць дрэва за дзесяткі вёрст з Палесься. У лясістых мяйсцовасьцях, асабліва каля Менску, лясныя зарабаткі - дастаўка дроў у Менск і на чыгункавыя станцыі, маюць важнае экономічнае значэньне.

Гаспадарка ў краіне наагул стаіць добра і гаспадары найбольш заможныя, хаця часта - малазямельныя, У Наваградзкім ды Слуцкім пав. разьвітая гадоўля коней, цяжкіх найбольш пародаў. Усюдых стараюцца дзяржаць палепшаныя пароды сьвіньняў і кароваў. У некаторых мяйсцох разьвіваецца пакрысе сыраварэньне. Сяляне сеюць шмат кармовых траваў, а на пяшчаных грунтох усюдых сеюць лубін. Зямлю акуратна гнояць, вырабляюць яе плугам, а часамі і спранжыноўкаю. Высака стаіць гаспадарка ў дварох.

У краіне значна разьвіта садоўніцтва і гародніцтва, асабліва — у Случчыне. Гэтыя галіны гаспадаркі маюць тут бязумоўна дужа добрую будучыну. Слуцак, Клецак, Ляхавічы, Замір'е і шмат іншых мястэчак і вёсак славяцца сваімі гародамі. Апроч гаспадаркі вясковае насяленьне часта займаецца хатнімі рамёсламі. Асабліва разьвітае ткацтва, хаця яно за апошнія гады перад вайною крыху было падупала праз конкурэнцыю дзяшовае крамніны. Усё-ж шмат дзе, асабліва ў Случчыне ды Наваградчыне, сялянкі вытыкаюць дужа прыгожыя паясы, рушнікі, корты (поўваўняныя тканіны), чыста-ваўняныя тканіны, сукны і г.д. У некалькіх мяйсцох выкарыстаны добрыя ганчарныя гліны, на якія краіна багатая. Так, ганчарка разьвітая ў в. Ясянцы, Наваградз. пав., м. Івенцы, Ракаве і г. д. У Івенцы ды інш. мяйсцох апроч таго вырабляюць кахлі. Ў лясістых мяйсцовасьцях Слуцкага й Менскага пав. разьвітыя дзераўляныя вырабы.

Над верхнім Нёманам будуюць чаўны і судзіны, ды займаюцца сплавам дрэва. Хвабрычная прамысловасьць краіны разьвітая слаба. Толькі Менск пакрысе робіцца вялікім хвабрычным местам. У ім на хвабрыках працуе каля 2000 работнікаў, У іншых местах і мястэчках вялікіх хвабрыкаў няма, але па дварох ува ўсіх трох паветах, асабліва ў Слуцкім, вельмі многа равароў. Таксама ў лясістых мяйсцовасьцях часта спатыкаюцца пільні.