Старонка:Географія Беларусі.pdf/210

Гэта старонка не была вычытаная

Гісторыя вадападзельнае Менскае краіны была саўсім непадобная да гісторыі суседніх краінаў. Тут ня мог стварыцца гэткі вялікі цэнтр рачное цывілізацыі, як Полацак, бо, хаця некаторыя з нязначных цяпер рэчак і былі ў даўнейшыя часы судаходнымі, усё-ж на вадзяныя шляхі краіна была заўсёды вельмі бедная. Праўда, яе перасякалі досіць важныя вадзяныя шляхі, што вялі з Нёмна й Вяльлі ў Прыпяць ды Бярэзіну, але ў самой краіне знаходзіліся якраз найбольш нявыгодныя часткі гэтых шляхоў—волакі; тут купцы павінны былі з вялікімі тратамі і небясьпекаю перацягаваць свае чаўны праз вададзел. Пэўне-ж і тут міжнародны гандаль быў магчымы і некаторыя месты, як, прыкл., Менск, маглі навет іграць пры гэтым значную ролю. Але больш цікавыя хіба былі вадападзельныя прасторы для князёў, што зьбіралі дань з праездных, і дзеля гэтае мэты, мусіць, будавалі тут большасьць старадаўніх гарадоў краіны, — як Заслаўе, Наваградак, Несьвіж дый інш, Асаблівае-ж значэньне ўжо на пачатках гісторыі павінна была мець краіна, як асяродак земляробскае культуры, Разьвіцьцю земляробства спрыялі тут наагул багатыя грунты: на прасторах-жа, пакрытых лёссам, спрадвеку былі вольныя ад лесу кавалкі стэпу — паляны; калі прыняць пад увагу, як трудна было первабытнаму чалавеку расьцярэбліваць лес пад поле, лёгка зразумець, што на гэтых палянах, да таго-ж вельмі ўраджайнай зямлёю, павінна была ў першы чарод разьвіцца земляробская культура, што тут ужо ў самыя старыя часы згуртавалася густое земляробскае насяленьне, якое з культурнага боку стаяла шмат вышэй жыхараў акалічных пушчаў, паляўнічых і бортнікаў. У Наваградчыне й Случчыне мы маем краіну з найстарэйшаю земляробскаю культураю, якая адгэтуль пашыралася ўва ўсе бакі, а перад усім - на поўнач і захад. Цікава адзначыць, што культура гэтая была створана, відаць дрыгвічамі, жыха- рамі балот і лясоў, якія з Прыпяцкае нізіны падняліся на паўднёвыя спады суседніх узгор'яў і апанавалі вадазборнік Нёмна. Крывічы засялялі толькі паўночную частку краіны і адгэтуль пашыраліся далей на захад па вадазборніку Вяльлі. іх зямлі ляжалі і Менск, і Заслаўе.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

МЕНСК (рыс. 106, 107, 109). На нявысокіх узгоркахнад р. Сьвіслачаю ляжыць цяперашняя сталіца Беларусі — Менск, Заняў ён вялікія прасторы на абодвых берагох гэтае ракі: на восем вёрст цягнецца:ён з поўначы на паўдня і на шэсьць вёрст —з усходу на захад; хацеўшы-ж аб'ехаць Менск наўкола — трэба ехаць каля трыццацёх вёрст.

Вялікі цяпер Менск, а Сьвіслач, рака, над якою ён стаіць, у нашыя часы саўсім мала зьвяртае на сябе ўвагі, Пачынаецца яна за 4 мiлi ад Менску i працякае праз места невялiкаю несудаходнаю ракою.