Старонка:Географія Беларусі.pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

Менскі Замак стаяў на нявысокім узгорку над Сьвіслачаю пры вусьці Нямігі, якая абкружвала яго з двох бакоў XIII в. ён быў умацаваны высокімі землянымі валамі; гэтак сама і ўсё места было абкружана валам. Апроч таго істнавала крэпасьць на прадмесьці Менску – Камароўцы, на востраве сярод возера. У наш час на мейсцы возера засталося толькі балота, а ад крэпасьці - ніякага знаку. Замак-жа над Нямігаю істнаваў да канца ХVIII в.; пасьля стаў бяз догляду руйнавацца, будынкі яго перайшлі ў прыватныя рукі (адзін з такіх будынкаў відзён на рыс. 111), і толькі дзе-ня-дзе з пад бедных мяшчанскіх хатак выглядаюць часткі валоў, што абкружвалі замак (рыс. 108); так сама мала знаку засталося і ад валу, якім было абведзена места.

На паўдня ад замку, на суседнім узгорку, значна большым і вышэйшым, знаходзіцца Высокае Места. Па бакох вялікага пляцу, дзе даўней, мусіць,

Рыс. 110. Жоутая Царква у Менску (ў часе пераробкі).

адбываўся гандаль, разьмясьціліся важнейшыя цэрквы, касьцелы і манастыры ды розныя ўрадовыя ўстановы, якія найбольш займаюць старыя манастырскія будоўлі. Даўней тут стаяла вялікая і прыгожая ратуша, дзе месьціўся кіруючы справамі места магістрат (рыс. 112); ратуша згарэла ў 40 х гадох прошлага веку, а адбудоўваць яе расейцы не хацелі.

На Высокім Месьце стаяць цяпер - Праваслаўны сабор, перароблены на маскоўскі лад з прыгожае старое Сьвята - Духаўскае царквы, Катэдральны касьцёл і цэлы рад будынкаў каля яго, пабудаваных у ХVIII в., што належылі даўней езуітам (рыс. 113), праваслаўны манастыр (будаваны у XVII в.) і даўнейшыя каталіцкія манастыры-бэнэдыктынскі (абернуты пад архіў, дамініканскі