Старонка:Географія Беларусі.pdf/217

Гэта старонка не была вычытаная

(зробляны казармы і каланча), ды інш., - будаваныя найбольш у XVII в. Высокае Места цяпер лічыцца цэнтрам Менску; на пляцы яго адбываюцца важнейшыя народныя сходы, маніфэстацыі і г. д.

У шырокай лагчыне паміж Замкам і Высокім Местам знаходзіцца гандлёвы асяродак Менску. Такую ролю гэтая мяйсцовасьць іграе спрадвеку; наагул мусіць тут і пабудаваўся спачатку Менск. Ня дарма-ж народ дагэтуль называець гэтую лагчыну Старым Местам, або яшчэ Нізкім Местам, ці Нізкім Рынкам. На краю Нізкога Места знаходзіцца ўжо ўспамінаная "Кацярынінская" царква, якую народ называе проста "Жоўтаю Царквою" рыс. 110). На левым беразе Сьвіслачы, паміж ею і Камароўскім балотам, падыймаецца нявысокая Траецкая Гара, на якой даўней - стаяла шмат манастыроў. Побач ляжыць уздоўж гасьцінцаў, што йдуць на Маскву, прадмесьце Залатая Горка з прыгожым касьцёлам.

У другой палове XIX в. пачалося экономічнае адраджэньне Менску. Асабліва аджыло гэтае старавечнае места, калі ў ім скрыжаваліся (ў 70-х гадох) дзьве чыгункі, якія вельмі шчасьліва прайшлі якраз сьледам старадаўніх шляхоў, падтрымліваўшых гандлёвае значэньне Менску. Менск зрабіўся дужа важным чыгункавым вузлом. Асабліва карыснаю трэба лічыць створаную чыгункамі сувязь з Украінаю. Праз Менск пайшло на захад, да Лібаўскага порту - ўкраінскае збожжа; ў Украіну-ж пайшло беларускае дрэва. Ў Менску стварыўся цэнтр ляснога гандлю зьмесьціліся чыгункавыя ўрады й майстроўні. Разам з тым хутка стала расьці і разбудоўвацца само места, і такім чынам на пачатку XX веку Менск зрабіўся пасьля Вільні найбольшым местам Беларусі.

Займаў ён да таго-ж вельмі выгоднае цэнтральнае палажэньне у краі, а чыгункі, разыходзячыся з яго ў чатырох кірунках, зьвязвалі яго безпасярэдна з Вільняю, Смаленскам, Гомелем і Берасьцем, значыць з усімі, блізка, важнейшымі часткамі Беларусі, большымі яе цэнтрамі. Раскіданыя, разлучаныя часткі Беларусі Менск злучаў у адну экономічную суцэльнасьць. Побач з экономічным злучэньнем пачалося і культурнае, і палітычнае, цэнтрам і прадстаўніком якога зрабіўся Менск. Ў 1917 годзе шырокі народны беларускі рух выбраў сваім