Старонка:Географія Беларусі.pdf/218

Гэта старонка не была вычытаная

цэнтрам Менск; з гэтага часу зрабіўся ён агульна - прызнанаю сталіцаю Беларусі.

Рыс. 112. Менск. Высокае Места у 40-х гадох ХІХ в. (від з паўдня; зправа старая ратуша).

Перад вайною Менск меў каля 110 - 120 тыс. жыхараў. У часе вайны лічба насяленьня падвоілася. Цяпер трэба лічыць заўсёднага насяленьня ў Менску каля 150 тыся чаў. Гэткім парадкам па вялічыні Менск займае другое мейсца пасьля Вільні. Як і ў іншых нашых местах, больш палавіны жыхараў Менску жыды, рэшта - беларусы, а так сама палякі, маскоўцы і інш. Трэба лічыць, што на кожную сотню Мянчан ёсьць каля 40 беларусаў.

Беларусы ў Менску найбольш - дробныя дамаўласьнікі, рамесьнікі, чыгункавыя працаўнікі, чыноўнікі, хвабрычныя і падзённыя работнікі. Жыды ў Менску займаюцца найбалёй рамесламі, гандлем і работаю на хвабрыках. Палякі - гэта жменька інтэлігенцыі, модная толькі дзеля падтрыманьня ад несьвядомых беларусаў-каталікоў, а расейцы гэта абжыўшыяся ў Менску наездныя чыноўнікі.

Хвабрычна – заводзкая прамысловасьць Менску шыбка расьце і зьмяняецца; за апошнія 20 гадоў, напр., лік работнікаў павялічыўся ў 4 разы.

Найбольш разьвітая мэалёвая прамысловасьць. Хвабрыкі будовы машынаў (іх усіх 5) займаюць каля 500 работнікаў. Далей ёсьць 5 хвабрыкаў абояў (з 300 работнікамі), 3 гарбарні, 5 цагельняў, 2 хвабрыкі мэханічнага вобую, 3 дражджовых заводы (бравары), 1 хвабрыка грабянёў, хвабрыкі табачныя