Старонка:Географія Беларусі.pdf/219

Гэта старонка не была вычытаная

мылаварныя, гільзавыя і інш.

Рыс. 113. Менск. Пляц Высокага Места

(від з захаду).

Усе хвабрыкі займаюць больш 2000 работнікаў і вырабляюць тавару на 4 міліёны рублёў. Апроч хвабрычных работнікаў, у Менску шмат ёсьць рамесьнікаў, якія вырабляюць тандэтныя адзежу і aбyцьце.

Лежачы блізка што на мяжы паміж земляробскаю Менска -Наваградзкаю краінаю і поўным лясных багацьцяў Палесьсем, пры вельмі выгоднай сувязі чыгvнкаю з вялізарнаю правінцыяю, Менск і ў нашыя часы мае вельмі добры грунт для разьвіцьця гандлю, Менскі гандаль разьвіты досіць добра. Тутэйшыя гуртаўнікі раздаюць тавары на сотні ляжачых навакола мястэчак, і зьбіраюць, сартуюць і прадаюць мяйсцовыя вырабы. Менск вывозіць досіць многа збожжа й іншых сельска-гаспадарскіх прадуктаў у Лібаву і ў Варшаву, Але асабліва добра разьвіўся тут ля сны гандаль. На лесе Менскія купцы шмат зарабляюць, адпраўляючы яго найбольш на Ўкраіну, а так сама і ў Нямеччыну.

У Менску за часы вайны залажыўся цэнтр беларускага коопэратыўнага руху - Цэнтральны Саюз Спажывецкіх Таварыстваў Беларусі (Цэнтpaбeлсaюз), у якім аб'ядналіся сотні вясковых коопэратываў і некалькі дробных коопэратыўных саюзаў.

За апошнія гады аджыло і буйна разраслося культурнае жыцьцё у Менску. Ў месьце йзноў стаў працаваць цэлы рад прасьветныx, навуковых і інш.