§ 10. ЗAXОДHІЯ ЎЗВЫШШЫ.
Вялейская Падков а Ўзгор'яў складаецца з Віленскага і Сьвянцянска-Докшыцкага ўзгор'яў, якія йдуць уздоўж р. Вяльлі і Менскага ўзгор'я, якое, быццам папярэчка, злучае іх усходнія канцы.
Віленскае Ўзгор'е шырокім паясом цягнецца ўздоўж р. Вяльлі, на паўдня ад яе. Краіна гэтая высака (ў сярэднім каля 120 саж.) паднятая над роўнем мора, пакрыта ня дужа вялікімі, лясістымі ўзгоркамі, раскіданымі без асаблівага парадку (рыс. 9). Ня гледзячы на
тое, што асноваю ўзгор'я ёсьць найбольш канцавая морэна, морэнныя краявіды ня маюць тут такога выразнага выгляду, як прыкл. у вышэйапісанай Віцебшчыне. Каменьня на паверхні узгоркаў ня вельмі многа; вазёраў саўсім блізка няма (мусіць дзеля таго, што верхнія пласты легка прапускаюць ваду). Найвышэйшыя пункты ўзгор'я - Галагоры (на поўноч ад Ашмяны - 151 саж) і гара каля Меднікаў - 138 саж. Аднак і тут узгоркі маюць дужа адхоныя, павольныя спады і ўся мяйсцовасьць мае выгляд шырока - зыбісты, а часамі навет і роўны. Затое,