Старонка:Географія Беларусі.pdf/220

Гэта старонка не была вычытаная

установаў і арганізацыяў. Пазакладаліся новыя школы і між імі гэтак даўно чаканыя Менскам - вышэйшыя школы. З 1918 г. істнаваў тут вышэйшы Беларускі Пэдагогічны Інстытут, які зьліўся з адкрытым крыху пазьней Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэтам. Апроч таго сярэдняя політэхнічная школа рэфармавана ў Беларускі Політэхнічны Інстытут. Істнуе, ўрэшце, Беларускі Дзяржаўны Тэатр ды вышэйшая навуковая ўстанова, якая з часам, пэўне, разаўецца ў Беларускую Акадэмію Навукаў - Інстытут Беларускае Культуры.

Найлепшы выгляд мае Менск, калі глядзець на яго з поўначы. Над местам пануе ўзгорак Высокага Места, на якім падымаюцца ў вышыню вежы цэркваў і касьцёлаў. Калі падыйсьці бліжэй да цэнтру і глядзець на Высокае Места з за Сьвіслачы (рыс. 109), дык яно выдае адным вялікім каменным гмахам, што падыймаецца проста ад берагоў Сьвіслачы на высачыню некалькіх дзесяткаў сажняў. Прыятна песьцяць вочы перахаваныя з гэтага боку сьляды старое, прадвечкае архітэктуры і тут толькі хіба й можна добра ўсьведаміць сабе, што цяперашні Менск мае тысячагадовую багатую гісторыю. А калі ўзыйсьці на каторую з вежаў, што высяцца над Высокім Местам, дык воку

Рыс. 114. Тэатр у Менску.

адкрыецца шырокі від на Менск і яго прадмесьці. На першы пагляд увесь прастор заняты імі выгляде адным вялікім садам. Але прыгледзіўшыся мы пабачым затопленыя ў садох дзераўляныя дамкі Менскіх мяшчанаў. Гэтымі-ж дамкамі, дзераўлянымі, абкружанымі садком і гародчыкам, і забудована большая часьціна вялікага прастору, занятага Менскам.

Ваколіцы Менску досіць прыгожыя, асабліва на захадзе, дзе зараз-жа за местам высака падыймаецца Менскае ўзгор'е. Належачыя да яго гліністыя ўзгоркі твораць мяйсцамі, асабліва на берагох суседніх прытокаў Сьвіслачы, (напр. у Лошыцы) вельмі харошыя горныя краявіды. З паўночнага і ўсходняга боку да Менску прылягаюць больш роўныя прасторы з небагатаю пяшчанаю зямлёю, пакрытыя хваёвымі барамі (Камароўскі, Антонаўскі лясы). Цікава адзначыць, што паўночны край места падыходзіць да самага берагу досіць абшырнага Камароўскага балота, якое ня так даўно, як ужо ўспаміналася, было возерам. Камароўскае балота тым між іншым цікавае, што на ім робяцца навуковыя дасьледы адзінае ў Беларусі Балотнае Пpобнae Станцыі. Станцыя гэтая знайшла спосабы, як з дзікога балота зрабіць добрую багатую сенажаць і навет ураджайнае поле.

З мястэчак Менскага пав. трэба адзначыць Заслаўе, дзе ў X в. была пасялілася напоўлегендарная княгіня Рагнеда з сынам сваім Ізяславам. Тады было яно сталіцаю абшырнага вудзельнага князьства; цяпер гэта невялічкае мястэчка над р. Сьвіслачаю. Аб слаўнай яго мінуўшчыне сьведчыць толькі вялічавае гарадзішча ды шмат курганоў у ваколіцах. Недалёка ад Заслаўя -