Старонка:Географія Беларусі.pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

Клецак - даўнейшае дрыгвіцкае места. На памятку аб мінуўшчыне засталося тут абшырнае замчышча, абкружанае з ўсіх бакоў балотам. Цяпер Клецак: вялікае тарговае і прамысловае мястэчка (7 тыс. жыхараў) ля р. Лані. Ў мястэчку некалькі млыноў, хвабрыка грабянёў, і моцна разьвіта гародніцтва. Тутжа істнавала адна з старэйшых і мацнейшых пазычковых касаў. У Клецку вядзецца значны гандаль збожжам, ільняным сяменьням ды інш. Ляхавічы - значнае мястэчка (каля 5 тыс. жыхароў); у ім разьвіта гародніцтва, шмат ёсьць муляроў. Ляхавічы гандлююць мясам, сырымі скурамі і збожжам. Апошнімі часамі гандаль тут стаў падаць дзеля таго, што шмат купцоў перабралася у Баранавічы, якія ляжаць недалёка. Калісь была тут наймацнейшая ў Беларусі крэпасьць. Гэтая крэпасьць вытрымала між іншым 6-х месячную аблогу маскоўцаў.

На поўначы Слуцкага пав. цераз Клецак і Капыль ідзець узгор'е, што памалу зьніжаецца к паўдню павету. На ўзгор'і і яго спадах ля жаць багатыя гляістыя грунты. Мяйсцовасьць тут вельмі густа заселеная, лясоў мала. Паўднёвая частка павету мае пяшчаныя грунты, пакрыта лясамі і балотамі. Тут вёскі сустракаюцца рэдка, наагул гэта край бязьлюдны. Па ўсім сваім адзнакам ён найбольш падобен да Мазырскага Палесься; тут між іншым пачынаецца вялізнае балота Грычына, аб якім народная легенда кажа, што яно злучана падземным каналам з Чорным Морам.

Так сама палескі характар мае і поўдзень Наваградзкага павету, але тут лясы ўжо шмат больш парасьцярэбліваны і мяйсцовасьць досіць густа заселеная. Большая-ж часць Наваградчыны зусім блізка бязьлесная. Толькі дубовыя і бярозавая гаі тут часьцей спатыкаюцца.

На мяжы поля і лясоў ляжаць Баранавічы. Навакола - пяшчаныя неўраджайныя грунты, бедныя вёскі. Такою-ж беднаю вёскаю былі й Баранавічы некалькі дзесяткаў гадоў назад. Але прайшлі цераз Баранавічы тры чыгункі й шоса, пабудаваліся 2 вагзалы і Баранавічы сталі значным мястэчкам з больш чым 10-х тысячным насяленьнем. Расьлі Баранавічы найбольш коштам іншых суседніх мястэчак, якіх чыгунка абмінула. Аднэй з прычынаў росту Баранавіч былі ваенныя лагеры, якія што год раскідваліся ў ваколіцах мястэчка.

Старасьвецкае беларускае места Наваградак заложана маведама калі. У XI в. тут на старым гарадзішчы быў пабудаваны замак, як лічаць, кіеўскімі князямі. У ХIII в. яго заваяваў літоўскі князь Рынгольт. Сын Рынгольта Мендоўг зрабіў Наваградак сталіцаю Беларуска - Літоўскае Дзяржавы. Тут ён прыняў хрысьціянства і каранаваўся на караля Літвы. У XV в. тут закладаецца беларуская праваслаўная мітрополія. Пасьля Наваградак даўгі час зьяуляецца галоўным местам ваяводзтва. У ім, таксама, адбываюцца сэссіі Галоўнага Трыбуналу, ды