Старонка:Географія Беларусі.pdf/224

Гэта старонка не была вычытаная

перахоўваюцца судовыя архівы. З гэтае прычыны сюды зьяжджалася шмат шлях ты з усяё дзяржавы, што падтрымлівала гандаль і наагул разьвіцьцё места. Цяпер тэта глухое, невялікае места. Насяленьня ў ім каля 10 тыс., прамысповасьць неразвітая, гандаль слабы. Ўся бяда Наваградку, - што яго абмінула чыгунка.

Рыс. 116. Наваградак. Руіны замку.

Ляжыць Наваградак у мяйсцовасьці гарыстай і вельмі прыгожай. З яго ваколіцаў расьцякаецца шмат ручаёў, у прытокі, Нёмна. На адным з узгоркаў (Замковая Гара) высяцца руіны замку Наваградзкага (рыс. 116). Адгэтуль адкрываюцца цудоўныя віды вёрст на 70 і больш. Другі ўзгорак, відаць насыпны, называюдь магілаю Мендоўга. У Наваградку вучыўся і жыў Адам Міцкевіч.

На ўсход ад Наваградку, ў вельмі ўраджайнай мяйсцовасьці ля жаць Карэлічы, дзе даўней была цукраварня і - Шчорсы, ля Нёмну, на надта цяжкой, але добрай зямлі, слаўныя на ўсю Беларусь з свае гаспадаркі. Ў Шчорсах была вялікая і каштоўная бібліатэка, ў якой перахоўваліся ўсё, якія калі выдавался географічныя карты Беларусі. На паўдня ад Наваградку ляжыць праслаўленае Міцкевічам воз. Сьвітазь, а недалёка ад воз Каўдычаўскага мейсца ўрадзін яго засьценак Завосьсе. Ў гэтым глухім закутку радзіўся найвялікшы з паэтаў Беларусі. Там-жа па блізкасьці, ў Тугановічах, ёсьць сельска-гаспадарская пробная станцыя. У в. Ясянцы, каля Гарадзішча, і суседніх вёсках моцна разьвітае гарбарства. Вакола - мяйсцовасьць гарыстая, зямля неўраджайная.