Старонка:Географія Беларусі.pdf/225

Гэта старонка не была вычытаная

Мір - даўней вельмі значнае таргэвае мястэчка; калісь быў сядзібаю цыганскага старшыні, або "караля". Мірскія цыганы тады займаліся промысламі, між іншым ткацтвам, мелі навет хвабрыкі суконныя, палатняныя і гарбарні, - і жылі на мейсцы. Пасьля сьмерці свайго апошняга "караля " яны пацягнуліся па сьвеце. У Міры ёсьць вельмі цікавыя руіны вялізарнага замку, пабудаванага у XVI веку Радзівіламі. У мястэчку каля 3 тыс. жыхараў, бываюць конскія ярмаркі два разы у год.

Гарадзея - або Замір'е, станцыя чыгункі, першая ў Беларусі па вялічыні вывазу збожжа. Ляжыць у вельмі ўраджайнай мяйсцовасьці. Пры станцыі вырасла мястэчка. Ў суседнім двары ёсьць вялікая сыраварня, ў якой вырабляюцца вядомыя навет на Петраградзкім і Варшаўскім рынках "швайцарскія" сыры, Добра пастаўлена гадоўля скаціны і гародніцтва.

Наваградзкі павет ляжыць найбольш на ўраджайных гляістых грунтох, часткаю навет на лёссавых, і мае густое насяленьне. Ня гледзячы на малазямельле, сялянства жыве добра. Моцна разьвітая гадоўля коней, якіх гуртаўшчыкі закупляюць на кірмашах і адпраўляюць заграніцу. Скаціну дзяржаць палепшаных пародаў. Шмат садоў і добрыя гароды. Разьвітае ткацтва. Наднёманскія сёлы зарабляюць на сплаве лесу.

"Але ня толькі ўраждайнасьцяй адзначаецца Наваградзкая зямля, піша Кіркар, а яшчэ і чаруючым выглядам сваім. Маса рэчак, ручаёў і вазёраў прарэзуюць павет ува ўсіх кірунках і зьліваюцца ў дзьве галоўныя ракі, ў вялічавы Нёман, на паўночным усходзе і - Шчару, - на паўдні. Высокія ўзгор'і, абшырныя лагчыны, ўсюдых багатая расьліннасьць, дубовыя гаі, цёмныя лясы прыхарошуюць Наваградзкую зямлю, ўвесь час зьмяняюць яе краявіды і не даюць супачынку вачом. Шмат перажыла гэтая старэйшая славянская зямля, зрошаная патокамі беларускае й літоўскае крыві. Шмат захавалася тут і памятак ад часоў пракаветных.

Харошы й ясны край гэты з сваймі цікавымі гістарычнымі ўспамінамі, знаходзіцца як быццам на мяжы хмарнага, туманнага, балотнага Надпрыпяцкага Палесься".

Апошнія словы Кіркара можна адпесьці і да ўсяе Менскае краіны. Далей за ею на ўсход і паўдня ўсюдых цягнуцца бары й балоты Палесься.

Наваградзкая зямля радзіла і выгадавала Адама Міцкевіча. За гэта ён яе праславіў на ўвёсь сьвет, як не праслаўляў ні адзін паэта свае Бацькаўшчыны.

__________

ВЕРХНЕБЯРЭЗІНСКАЯ КРАІНА. З паўночнага ўсходу да Менскае краіны прылягаюць два вялікія паветы Ігуменьскі і Барысаўскі, на прасторы якіх перамешуюцца прыметы вадападзельнае земляробскае Менскае краіны з прыметамі тыповага нізіннага, пяшчанага і лясістага палесься. Лежачы у безпасярэднім суседзтве з Менскам, гэтак, што з некаторых частак абодвых лаветаў гаспадары часьцей езьдзяць у Менск, чым у суседняе мястэчка, яны ў значнай меры адчуваюць на сабе экономічныя і культурныя ўплывы сталіцы Беларусі.