Старонка:Географія Беларусі.pdf/226

Гэта старонка не была вычытаная

У большай часьці іх, аднак, палеская прырода переважае гэты ўплыў вялікага места. Затым, наагул бяручы, - паветы гэтыя маюць вельмі нізкую, раўнуючы да Менскае краіны, гушчыню насяленьня (амаль ня ў два разы меншую), значна большы % лесу і няўжытау- балотаў, і іх можна было-б, пры жаданьні, разглядаць, як натуральны працяг Вялікае Палескае Нізіны.

Большую ўсходнюю частку абодвых паветаў абвадняе верхняя й сярэдняя Бярэзіна (рыс. 23) з сваімі прытокамі, з паміж якіх важнейшы Сьвіслач. У заходняй часьці працякае прыток Прыпяці - Птыч, ды тут-жа пачынаецца Нёман з сваімі першымі зьверху прытокамі і Вяльля. Бярэзіна тут судаходная і ў экономічным жыцьці ўсходняе часьці паветаў іграе важную ролю.

Паверхня заходніх частак абодвых паветаў падобная да сумежных мяйсцовасьцяй Менскае краіны. У Барысаўскім пав. высокім валам з паўдня на поўнач праходзіць Менскае ўзгор'е, якое на самай

Рыс. 17. Даўнейшыя тыпы; сялян з Барысаўшчыны

(канец ХVIII в.)

мяжы павету з Менскім дайшло найбольшае высачыні (Лысая Гара). Грунты тут сугліністыя моцна камяністыя, сярэдняе ўраджайнасьці; расьце шмат лясоў, паміж якімі пераважаюць яловыя й мяшаныя.

Паўночна - заходнюю частку Ігуменьскага павету займаюць лагодныя спады Менскага ўзгор'я, складзеныя, гэтак сама, як і ў Менскай краіне, з падысподняе морэны, на якой ляжаць ураджайныя суглінкі і супяскі. Лясоў тут мала, насяленьне густое, займаецца земляробствам. - Па меры збліжэньня да Бярэзіны грунты пачынаюць бяднець, суглінікі зьмяняюцца супескамі, а ўздоўж самое Бярэзіны, асабліва-ж на ўсход ад яе, ляжыць шырачэнны паяс пяшчаных грунтоў, на якіх разьлягліся вялізарныя пушчы - Барысаўская, ў Барысаўскім пав., і Любашанская ў Ігуменьскім. Такім чынам тут паўтараюцца тыя-ж тыпы мяйсцовасьцяй, што і у Менскай краіне, з тэю розніцаю, што земляробская мяйсцовасьць займае досіць малую частку краіны, а палеская - вялікую. На паўдні-ж Ігуменьскага пав. мяйсцовасьць прыймае ужо рэзкі палескі выгляд; тут сярод вялізарных пушчаў, што ляжаць уздоўж р. Птыча і ніжняе Сьвіслачы, значныя прасторы займаюць чаротавыя балоты. У часы лядавіковыя тут істнавала мусіць вялізнае возера, у якое ўлівалася й Бярэзіна. Ад вялікага Палескага возера яно аддзялялася малазначным павышэньнем паверхні, якое стварае паміж імі Наваградзкі Горб.