Старонка:Географія Беларусі.pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

Бязьлюдныя палескія прасторы ляжаць і напоўначы Барысаўскага пав., у ваколіцах Бярэзінскага Каналу; лічаць, што й тамака знаходзілася лядавіковае возера.

Наагул краіна зьяўляецца аднэю з найбольш лясістых у Беларусі. Трэба лічыць, што каля 40% яе прастору пакрыта лясамі. У мяшаных лясох тут пераважае ёлка; граб спатыкаецца толькі напаўдні. Наагул на паўдні краіны, у вадазборніку Сьвіслачы і Птыча, шматчыстых ліставых лясоў з ліпы і дубу. На пяскох-жа і тут усюдых хвойка.

Краіна мае рэдкае насяленьне з усіх бакоў апрача паўдня абкружваюць яе краіны значна гусьцей заселеныя, больш расьцярэбленыя і земляробскія. Нельга сказаць, аднак, каб і тут гаспадарка стаяла дрэнна.

Насяленьне вядзе й тут яшчэ досіць культурную гаспадарку, - прыкл., ужывае шмат штучных гнаёў, гарэ - найбольш плугамі. Сеюць тут шмат ячменю й бульбы, а таксама кармовых траваў. Дый натуральных сенажацяў тут хватае. Ўсё гэта, асабліва ў сувязі з выгоднымі шляхамі, якія абслужуюць значную частку краіны, моцна дапамагае разьвіцьцю гадоўлі скаціны. Буйная прамысловасьць у краіне слаба разьвітая. Аднак у Барысаве пакрысе вырастае досіць значны прамысловы цэнтр. Палажэньне на судаходнай рацэ пры перасячэньні яе вялікаю чыгункаю шмат гэтаму дапамагае. Па вёсках-жа краіны шмат бравароў і пільняў. У розных мяйсцох шмат таксама смалярнаў і тэрпэтынных заводаў. Моцна разьвітыя тут, як і трэба было спадзявацца, ўсе віды лясных промыслаў: і рубка, і возка, і сплаў. Вывозіцца адгэтуль надта многа лесу, да таго ж найлепшага сорту (найлепшы мачтавы лес - з ваколіцаў Халопеніч, у Барысаўскім пав.), вывозіцца гэтак сама шмат смалы, скіпідару, дзегцю і інш. лясных тавараў. Гэтыя тавары йдуць убольшасьці на Ўкраіну, але таксама, па Бярэзінскім канале і па чыгунках, у Рыгу ды ў Заход. Эўропу. Шмат дрэва йдзе ў Менск. У некаторых мяйсцовасьцях насяленьне гэтак занятае ляснымі зарабаткамі, што закідае гаспадарку й жывіцца прывозным хлебам. Гэта аднак выняткі. Наагул краіне свайго хлеба хапае, а пэўныя яе часьці навет вывозяць хлеб на старану.

Хатнія рамеслы асабліва пашыраныя ў Ігуменьскім пав. Пераважаюць тут вырабы з дрэва. Так, у районе ліставых лясоў шмат сялян займаецца драньнем лыка, вырабам рагожаў, І палазоў, дугаў, лапцяў, кашоў, ды іншых рэчаў з ясені, дуба, асіны й ліпы. Шмат дзе займаюцца бандаркаю. Ў Барысаўскім пав. ля Смалявічаў паляць вапну. Ў іншых мяйсцох – робяць цэглу, вараць мыла, займаюцца гарбарствам, ганчаркаю і г. д. Мяйсцамі пачынаюць капаць торф, якога тут ёсьць шмат; даўней разраблялі й балотную руду. Ёсьць тут некалькі мінэральных крыніцаў; з іх Лагойскія - былі нейкі час навет эксплёатаваліся: там быў зроблены невялічкі курорт, цяпер закінуты. З гістарычнага і экономічнага боку большая часьць краіны вельмі цесна зьвязаная з Менскам. Густа расьсеяныя мястэчкі вядуць бойкі гандаль таварамі Менскіх гуртаўнікоў. Галоўным рынкам для збыту так сама зьяляeццa Менск. Туды вядуць і чыгункі, перасякаючыя краіну. Толькі ўсходняя, палеская паласа краіны зьвязана безпасярэдна з Бярэзінскім вадзяным шляхам і ўплывы Менску тут ужо крых у менш адчуваюцца.