Старонка:Географія Беларусі.pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 118. Вясковая вуліца ў Барысаўскім палесьсі.

Важнейшыя мяйсцовасьці. Найбольшае места краіны - Барысаў, з 20 тыс. жых араў. Ляжыць ён на левым беразе Бярэзіны, на якой мае параходную прыстань, і пры чугунцы. Барысаў вядзе досіць жывы гандаль лесам, смалою, дзёгцем, найбольш з Украінаю. Хвабрычная прамысловасьць разьвітая. Ёсьць дзьве вялікіх хвабрыкі сярнічак, 6 пільняў, шкляная гута, паперня, картонная хвабрыка і дзесяткі два дробных заводаў. Лік работнікаў даходзіць да 1700 чал.

Барысаў належыць да старых местаў; яго пабудаваў у XII в. полацкі князь Барыс Усяславіч. На востраве сярод Бярэзіны быў даўнёй замак, якога расейцы абярнулі ў застрог. Са старых будынкаў ёсьць цікавы касьцёл, пабудаваны у XVII веку. На правым беразе ракі, на ўзгор'ях высяцца акопы, зробленыя ў часе расейска - францускае вайны 1812 г. Барысаў іграў у часе гэтае вайны значную ролю. Недалёка ад яго была нешчасьлівая пераправа цераз Бярэзіну Наполеонавых арміяў.

На захад ад Барысава, ў гарыстай і лясістай мяйсцовасьці над р. Гайнаю ляжыць старасьвецкае мястэчка Лагойск. Быў тут даўней вялікі замак, навакола якога былі на цэлую мілю параскіданыя меншыя замкі. Цяпер ад замкаў пазаставаліся толькі руіны, пазарастаўшыя лесам. Лагойскі двор належыў да Тышкевічаў, адзін з якіх быў вучоным архэолёгам; ён шмат папрацаваў над памяткамі мінуўшчыны Беларусі. Тышкевічы сабралі цэнны архіў і музэй і залажылі хвабрыкі ткацкую й зялезную. Цяпер Лагойск невялікае мястэчка з досіць разьвітым гандлем. У ваколіцах Лагойску ёсьць некалькі серных і зялезістых крыніцаў, якія ў мінулым веку славіліся сваімі лячэбнымі прыметамі, а