Старонка:Географія Беларусі.pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

У Мар'інай Горцы істнуе сярэдняя сельска - гаспадарская школа.

ІV. Нaднеманская краіна (Горадзеншчына).

Да Наднёманскае краіны мы адносім тыя паветы, што ляжаць уздоўж сярэдняга бегу Нёмна й яго прытокаў; Горадзенскі, Сакольскі, Ваўкавыскі, Пружанскі й Слонімскі паветы Горадзенскае губэрні, Лідзкі павет Віленскае губ. й беларускую частку Сувальскае губэрні (Аўгустоўскі павет і часьці іншых). Шмат падобнасьці з імі маюць і ляжачыя далей на захад паветы Падлясься; але іх мы аднак будзем разглядаць, як асобную краіну.

Як і ў вышэйапісаных Полацкай і Віленскай краінах вялікая рака, ў даным выпадку Нёман, зьвязуе паветы Горадзеншчыны ў адну прыродную, экономічную і асабліва гістарычную суцэльмасьць. Апроч таго для Наднёманскае краіны характэрны: высокая гушчыня насяленьня , з паміж якога знaчны % заняты ў прамысловасьці, мягкі клімат і дзякуючы гэтаму багатая расьліннасьць, грунты досіць лёгкія, але ўраджайныя, досіць высокая гаспадарская культура.

Горадзеншчына мае выгляд лагчыны, на дне якое, пасярод краіны, цячэ Нёман. Ад Нёмна і на паўдня, і на поўнач мяйсцовасьць робіцца вышэйшаю. На поўначы падыймаецца Лідзкая краіна падысподняе морэны. Досіць значная яе высачыня прымушае Нёман рабіць вялікую дугу ад Наваградку да Горадні. На паўдня ад Нёмну разьлягліся невялікія і нявысокія ўзгор'і Ваўкавыскае й Горадзенскае, разьдзяляючы вадазборнікі Нёмна й Віслы. Нёман і яго прытокі выкапуюць сабе ў гэтых узгор'ях глыбокія даліны з досіць стромкімі спадамі. Але наагул у краіне пераважаюць раўнінныя краявіды. Асабліва гэта трэба сказаць аб Лідчыне. Там толькі лядэвіковыя даліны прытокаў Нёмна ствараюць пэўныя няроўнасьці грунту.

На захадзе краіны ляжыць шырокая пяшчаная і балоцістая даліна р. Бабра, якая пераходзіць навет праз вададзел і даходзіць далінаю Чорнае Ганжы да самага Нёмна. Ў часах лядавіковых гэтаю далінаю плыла вялікая лядавіковая рака, ўліваючы свае воды ў Віслу праз Нарву і Буг. Цяпер старым сьледам лядавіковае ракі плывуць успомненыя рэкі: Бабёр і Чорная Ганжа, ды праведзены Аўгустоўскі Канал. Уздоўж Чорнае Ганжы пяшчаная раўніна, робіцца гэткаю шырокаю, што прыходзіцца думаць, што тут было навет цэлае лядавіковае возера. Возера гэтае абыймала мусіць вялізныя прасторы й на правым беразе Нёмна, дзе гэтак сама ляжаць пяшчаныя раўніны, занятыя Горадзенскаю Пушчаю. На левым-жа беразе на пяскох разьляглася Аўгустоўская Пушча. На паўночны захад ад яе падыймаецца высокае Сувальскае ўзгор'е.

Узгор'і Горадзенскае і Ваўкавыскае, пакрытыя наагул досіць ураджайнымі грунтамі, на паўдні перах одзяць у пяшчаныя і супяшчаныя раўніны Падлясься. На ўсходзе краіны, ў Слонімскім пав. за р. Шчараю ляжыць значная частка Наваградзкага ўзгор'я, якое тут даходзіць значнае высачыні (ля в. Тарасаўцы - 132 саж.). За тое паўднёвая частка Слонімскага пав. мае ўжо чыста палескі характар і нічым ня розьніцца ад суседняга з ею паўночнага Палесься.